Wizz Air паляціць з Беларусі ў Будапешт – ужо дакладна

Міністр транспарту Аляксей Аўраменка пацвердзіў прыход лоўкост-кампаніі ў Беларусь. З вясны Wizz Air пачне лётаць па маршруце Мінск – Будапешт. Ці з’явяцца бюджэтныя рэйсы з рэгіянальных аэрапортаў, залежыць ад мясцовай улады.

Па словах міністра, Мінск – Будапешт – гэта адзіны кірунак, пра які дамовіліся з кампаніяй Wizz Air, піша tut.by.

– Наша мэта – развіццё абласных аэрапортаў, і мы паралельна прапрацоўваем з лоўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты. Усё будзе залежаць ад таго, як будзе складвацца іх эканоміка. Яны самі прымаюць рашэнне аб адкрыцці таго ці іншага маршруту.

Аляксей Аўраменка сказаў, што перамовы Беларусь вядзе «з рознымі лоўкостамі».

Венгерская авіякампанія Wizz Air лётае ў многія гарады Еўропы. Так, з Вільнюса авіякампанія дастаўляе пасажыраў на Кіпр, у Грэцыю, Германію, Данію, Ісландыю, Ізраіль, Нарвегію і іншыя краіны.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: