У Беларусі «не ўяўляецца магчымым» зрабіць цалкам беларускамоўны дзяржаўны тэлеканал

На сайце Petitions.by апублікаваны адказ на зварот з просьбай стварыць дзяржаўны беларускамоўны тэлеканал на аснове «Беларусь-3». Петыцыю падпісалі дзве сотні чалавек.

Пэтыцыя з’явілася як адказ на дазвол вяшчання ў Беларусі расійскага «патрыятычнага» тэлеканалу «Ратник». У Беларусі, адзначалі ў звароце, няма не толькі ніводнага патрыятычнага, а і ніводнага беларускамоўнага каналу.

Генеральны прадзюсар генеральнага прадзюсарскага цэнтру Дзяржтэлерадыёкампаніі Глеб Шульман адказаў на зварот: «У дадзены момант зрабіць канал поўнасцю беларускамоўным не ўяўляецца магчымым».

Прычыны, з якіх гэта немагчыма, ён не назваў, але паведаміў, што «Беларусь-3» «пастаянна працуе ў гэтым напрамку» – цяпер там «каля 30%» кантэнту выходзіць на беларускай мове (ад «Калыханкі» да музычнай «Наперад у мінулае»), а гэта больш за 5 гадзінаў на дзень. Гэты канал – «самы беларускамоўны» з дзяржаўных, на астатніх яшчэ менш кантэнту па-беларуску.

Тым часам беларускамоўнаму тэлеканалу «Белсат», які вяшчае з Польшчы, адмовілі ва ўключэнні ў беларускія тэлевізійныя кабельныя сеткі: на петыцыю аб гэтым намеснік гендырэктара «Беларусь-1» Сяргей Шышко  адказаў, што «ў сетцы вяшчання прысутнічае шырокі пералік беларускамоўных перадачаў і рубрык», піша “Радыё Свабода”.

Стварыць беларускамоўны тэлеканал задумалі самі кабэльныя апэратары — з такой прапановай яны зьвярнуліся да дэпутаткі Алены Анісім, яна перадала прапанову міністру інфармацыі Аляксандру Карлюкевічу. Анісім кажа, што Карлюкевіч назваў прапановы цікавымі.

Міністар культуры Беларусі Юры Бондар казаў, што сумняецца, ці варта перакладаць кіно на беларускую: пытаўся, «ці маем мы права ўмешвацца ў задуму, творчую ідэю стваральніка фільму?»

Ці будзе беларускамоўнае кіно ў Гродне? Кампанія А1 прыпыніла падтрымку «Беларускіх уікэндаў»

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: