Рада ЕЗ сёння разглядае візавае пагадненне з Беларуссю

Рада Еўразвязу 9 кастрычніка мае прыняць праект візавага пагаднення з Беларуссю. Гэтае пытанне ўключылі ў папярэдні парадак дня Камітэту сталых прадстаўнікоў, піша belsat.eu.

Дакумент патрапіў у спіс, які не патрабуе дадатковага абмеркавання.

Дакумент павінны ўхваліць Еўрапейскі парламент і Еўрапейская рада, пасля чаго Рада ЕЗ мусяць прыняць рашэнне большасцю галасоў. Потым будзе падпісанае.

Праз два месяцы пасля падпісання шэнгенскія візы для беларусаў маюць патаннець да 35 еўраў, максімальны час разгляду справы будзе складаць 10 дзён, бясплатныя візы будуць атрымліваць дзеці да 12 гадоў, а таксама тыя, хто едзе з адукацыйнымі або некамерцыйнымі мэтамі, не маючы 25 гадоў.

Чакалася, што дакумент могуць падпісаць падчас візіту ў Менск 4 кастрычніка Высокай прадстаўніцы Еўразвязу ў сферы замежных справаў і палітыкі бяспекі Фэдэрыкі Магерыні. Але візіт быў адменены. Зараз працэс падпісання дамовы можа ўскладніцца пераабраннем новага складу Еўракамісіі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: