Чаму сёлета ў беларускім войску тры чалавекі скончылі жыццё самагубствам?

Уладзімір Макараў

Ва ўсіх трох выпадках прычынай суіцыду сталі прычыны асабістага характару. Пра гэта заявіў начальнік упраўлення інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў падчас cтрымe ў Instagram, піша TUT.BY.

Паводле яго слоў, суіцыды здзейснілі вайскоўцы-кантрактнікі. Макараў падкрэсліў, што ўсе самагубствы былі выкліканыя «выключна асабістымі перажываннямі» і не звязаны з праходжаннем ваеннай службы.

– Я б мог агучыць прычыны па кожным выпадку ў гэтым годзе, але не буду. Вось у мінулым годзе, напрыклад, 27-гадовы мужчына – ну хто мог з яго здзеквацца? Там былі гіганцкія банкаўскія пазыкі і вельмі няпростая сямейная сітуацыя, – распавёў прадстаўнік Мінабароны.

Пры гэтым Уладзімір Макараў прывёў у прыклад 1995 год, калі ў беларускім войску было зафіксавана 42 самагубства.

Нагадаем, 3 чэрвеня стала вядома пра самагубства вайскоўца-кантрактніка ў 11-й механізаванай брыгадзе ў Слоніме. 2 ліпеня – пра суіцыд 20-гадовага вайскоўца-кантрактніка ў Гродне.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: