Навіны

Бар First з Траецкай пераехаў на Лермантава: «Тут больш месца і магчымасцяў»

У першыя выхадныя кастрычніка на цокальным паверсе старога дома на Лермантава адкрыўся бар First. Яшчэ ў канцы лета ён знаходзіўся на Вялікай Траецкай, але ўладальнікі вырашылі змяніць месца і выбралі свабодныя памяшканні на рагу Віленскай і Лермантава.

Гэта першы бар, які адкрыўся на Лермантава. Здавалася б, чым далей ад цэнтра, тым горш месца, але ўладальнікі бара адзначаюць, што пераехалі сюды невыпадкова.

«Мы прыкметна пашырыліся. Калі раней у нас было адно памяшканне, дзе знаходзіўся бар і кальян, то цяпер у нас чатыры пакоі, — распавядае ўладальнік Вікторыя Сапажкова. — Больш плошчы і больш магчымасцяў. У адным пакоі ў нас толькі кальяны і вейпы, у іншым барная зона, ёсць пакой для праглядаў спартыўных мерапрыемстваў, а таксама гульнявы, дзе неўзабаве будзе більярд. І кухня ў асобным памяшканні, пакуль робім блінцы, грэнкі да піва і лёгкую нарэзку».

Усяго бар First займае 162 квадраты на цокальным паверсе старога дома на Лермантава, 8. Вышэй знаходзіцца інтэрнат для юных футбалістаў.

«У іх іншы ўваход, ды і яны спартсмены, якія прытрымліваюцца рэжыму. А так мы арыентуемся на сваіх старых кліентаў, якія прыходзілі да нас на Траецкай. Сярод гарадскіх бараў у нас, напэўна, самы даступны алкаголь. Беларускае піва ад 2,5 рублёў. Ёсць таксама моцны алкаголь, робім кактэйлі, ну і прапануем безалкагольныя напоі», — дадала Вікторыя.

Час працы:

ПН-СР 13:00—02:00
ЧЦ, НД 13:00—03:00
ПТ, СБ 13:00—04:00

Адрас:

Лермантава, 8 (цокальны паверх)



Падзяліцца

Апошнія запісы

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024