Вызначыцца з тым, чым хочаш займацца па жыцці, развіць кампетэнцыі, неабходныя для пошуку добрай працы, стварэння ўласнага бізнесу або цікавага творчага праекта — усё гэта змогуць удзельнікі бясплатнага курсу «Youth can», які пачынае сваю працу ў Гродне.
Да ўдзелу ў курсе запрашаюцца студэнты і выпускнікі навучальных устаноў Гродна, асабліва выхадцы з сельскай мясцовасці, маладыя людзі з інваліднасцю, якія маюць высокую матывацыю знайсці сваё месца ў жыцці і стварыць справу свайго жыцця.
15 удзельнікаў курса навучацца вызначаць свае жыццёвыя мэты, планаваць іх рэалізацыю, распрацоўваць бізнес-ідэі і ўласныя праекты.
Асобны блок заняткаў будзе прысвечаны развіццю ўменняў самапрэзентацыі і камунікацыі, прыняцця рашэнняў, крытычнага мыслення, а таксама іншых уменняў, неабходных для самарэалізацыі, планавання сваёй кар’еры, пошуку працы.
Праграма навучання складаецца з двух двухдзённых трэнінгаў (12−13 і 26−27 кастрычніка), знаёмства з дзейнасцю фірмаў і прадпрыемстваў, заснаваных маладымі людзьмі, кансультавання з боку вопытных ментараў.
Заявіцца на ўдзел у курсе можна да 10 кастрычніка, запоўніўшы электронную заяўку.
Арганізатарам курса з’яўляецца ўстанова «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» пры садзейнічанні Генеральнага консульства Літвы ў Гродне, Міністэрства замежных спраў Літвы, а таксама LITHUANIAN DEVELOPMENT COOPERATION.
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…
Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…
У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…