У Беларусі праходзіць Тыдзень супраць смяротнага пакарання. Што адбудзецца ў Гродне?

Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Праваабаронцы ладзяць шэраг мерапрыемстваў цягам тыдня. Глядзіце, што адбудзецца ў Гродне.

Кінапаказ і дыскусія з экспертам

9 кастрычніка ў межах фестываля Watch Docs Belarus гродзенцаў запрашаюць на прагляд фільма і дыскусію з удзелам каардынатара кампаніі супраць смяротнага пакарання ў Беларусі Андрэя Палуды. Паказ адбудзецца ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Кірава, 3). Уваход вольны.

Пра што фільм

Гісторыя Марка Арчара па мянушцы «Курумім» сапраўды ўражвае. Бразільскі плэйбой з заможнай сям'і, які праводзіў цэлыя дні на пляжы, курыў траву з 12 гадоў, захапляўся віндсерфінгам і дэльтапланерызмам, аднойчы трапіў у катастрофу ў Сінгапуры, ледзь не памёр, застаўся вінным бальніцы велізарную суму і, каб аплаціць рахунак, перавёз 13,5 кілаграмаў какаіну з Перу на востраў Балі. Быў затрыманы паліцыяй аэрапорта Джакарты, пасаджаны ў турму строгага рэжыму і прысуджаны да смяротнага пакарання.

У 2015 годзе, праз 11 гадоў зняволення яго расстралялі за наркагандаль. Ён стаў першым у свеце бразільцам, расстраляным за наркотыкі. Цікава, што наркагандляроў ў Інданэзіі расстрэльваюць, а тэрарыстаў (у прыватнасці, арганізатараў выбухаў у 2002 годзе) выпускаюць пасля некалькіх гадоў адседкі.

Чакаючы прысуду, у 2012 годзе Марка папрасіў рэжысёра Маркаса Прада дапамагчы яму зрабіць гэты дакументальны фільм. На свой страх і рызыку, ён з дапамогай схаванай камеры запісаў сваё паўсядзённае жыццё ў турме, якое прапануе інтымную вандроўку па жыцці харызматычнага чалавека, які шкадаваў аб уласным выбары і меў патрэбу ў тым, каб расказаць сваю гісторыю. Інтэрв'ю з сябрамі, фотаздымкі, лісты, тэлефонныя размовы даюць ўяўленне пра жыццё Марка, дазваляюць прасякнуцца яго страхам і штодзённым боем за надзею. Курумім крытычна разважае аб сваім жыцці, параўноўваючы яго з амерыканскімі горкамі. Жыцці, якое адначасова прадстаўляе цэлае пакаленне маладых бразільцаў. Пасля прагляду фільма адбудзецца яго абмеркаванне і дыскусія, прысвечаная праблеме смяротнага пакарання ў Беларусі, разам з экспертам Андрэем Палудам.

Дыскусіі, дэбаты, форум-тэатр і кінапаказ

АБФ (Актыўным Быць Файна) — першая ў Беларусі арганізацыя сучаснага народнай адукацыі для моладзі і дарослых — таксама вырашыла далучыцца да Тыдня супраць смяротнага пакарання. Арганізацыя праводзіць шведскія навучальныя гурткі, дзе роўны навучае роўнага. На тыдзень з 8 па 13 кастрычніка запланаваны шэраг мерапрыемстваў, некаторыя — з мясцовымі экспертамі. Больш інфармацыі будзе тут.

Даведка

Першы Тыдзень супраць смяротнага пакарання Праваабарончы цэнтр «Вясна» правёў у 2013 годзе ў межах кампаніі «Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі», якая распачалася ў 2009 годзе з мэтай спынення гэтага бесчалавечнага віду пакарання і далучэння нашай краіны да агульнаеўрапейскіх каштоўнасцяў. Беларусь застаецца адзінай краінай у Еўропе і на постсавецкай прасторы, дзе выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прысуды.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024