У Гродне хочуць пабудаваць яшчэ адзін хімічны завод

Дэлегацыя з Гродна нядаўна вярнулася з французскага горада Руан, дзе была дасягнута дамоўленасць аб будаўніцтве на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест» у Аульсе завода па выпуску вадкіх угнаенняў Thio-Sul ®. Пад такім брэндам група будзе выпускаць тыясульфат амонія (ATS), які ўжываюць у вырошчванні сельскагаспадарчых культур, піша grodnonews.by. У французскай кампаніі свае філіялы ў ЗША і Лацінскай Амерыцы.

— З пункту гледжання лагістыкі французы хочуць размясціць яшчэ адну вытворчасць у Гродне, улічваючы, што асноўным сыравінай гэтай дабаўкі з’яўляецца аміяк, — распавёў Андрэй Болтрик. — Інвестар працуе са спецыялізаванай праектнай арганізацыяй у Гродне, робіцца абгрунтаванне інвестыцый у праект, які рэалізуецца. Ёсць канкрэтыка ў дачыненні да зямельнага ўчастка — тэрыторыя памерам больш за чатыры гектары каля прадпрыемства «Тайфун» на пляцоўцы СЭЗ «Гроднаінвест».
Як распавёў намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Андрэй Болтрык, які ўдзельнічаў у паездцы ў Францыю, гэтая вадкая дабаўка атрымліваецца шляхам змешвання аміяку і серы па пэўнай тэхналогіі, звязвае малекулы азоту, што дазваляе яму хутка не знікаць, затое лепш засвойвацца ў глебе. Сера ў глебу дадаецца як яшчэ адзін важны кампанент для павелічэння ўраджайнасці, асабліва збожжавых культур. Такія мінеральныя ўгнаенні кампанія прадае ў Прыбалтыцы і на Украіне. Асаблівым попытам прадукцыя карыстаецца ў фермерскіх гаспадарак, дзе яе прымяненне дазваляе атрымаць дадатковы прыбытак з аднаго гектара збожжавых да 150 еўра.

У Гродне французы хочуць пабудаваць завод, аналагічны таму, што ў Руане, дзе вырабляецца каля 80 000 тонаў тыасульфату на год. Але ў нас вытворчасць будзе разлічана на выпуск 100 тысяч тонаў на год. Гэта будзе высокатэхналагічнае прадпрыемства, якім у змену будуць кіраваць каля 10 спецыялістаў. Таксама хочуць узвесці склады з рэзервуарамі для часовага захоўвання гатовай прадукцыі.

Завод у Гродне можа з’явіцца ў бліжэйшыя чатыры гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024