Са студзеня 2020 году за службу ў войску дадуць новыя льготы

Са студзеня 2020 году набудуць моц змены ў Працоўны і Жыллёвы кодэксы Беларусі. Паводле іх тыя, хто адслужыў у войску, будуць мець дадатковыя льготы, паведаміла прэс-служба Мінабароны.

З 28 студзеня 2020 году набываюць моц ініцыяваныя Мінабароны змены ў Працоўным кодэксе Беларусі. Згодна з імі, за тымі, хто адслужыў, на працягу трох месяцаў пасля службы захоўваецца працоўнае месца (або даецца раўнацэнная пасада) незалежна ад формы ўласнасці наймальніка (раней гэта тычылася толькі дзяржаўных установаў).

З 1 студзеня 2020 года набудуць моц змены ў Жыллёвы кодэкс, якія замацоўваюць за навучэнцамі і студэнтамі, што адслужылі ў войску, першачарговае права на інтэрнат. Гэта закране навучэнцаў і студэнтаў.

Цяпер тыя, хто адслужыў, маюць наступныя перавагі:

  • паступленне па-за конкурсам у вайсковае ВНУ (паступленне па-за конкурсам ва ўсе ВНУ – для вайскоўцаў роты ганаровай варты),
  • залічэнне перыяду вайсковай службы ў тэрмін абавязковай працы па размеркаванні пасля ВНУ (па жаданні выпускніка),
  • абавязковае дзяржаўнае страхаванне на час праходжання службы,
  • паступленне на дзяржаўную службу і службу ў сілавых структурах.
  • выплата матэрыяльнай дапамогі пры вяртанні на старое месца працы пасля службы,
  • адтэрміноўку пагашэння крэдыту на будаўніцтва жылля на час службы,
  • жонкі тых, хто служыць у войску, маюць права на працаўладкаванне не пазней чым праз два месяцы з дня звароту,
  • дзеці вайскоўцаў маюць права на гарантаванае месца ў дзіцячым садку на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы.

Акрамя гэтага, Мінабароны прапрацоўвае пытанне, каб даць права тым, хто адслужыў, на:

  • бясплатнае навучанне на падрыхтоўчых курсах у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах,
    выбар месца размеркавання пасля навучання,
  • перавага пры залічэнні ў ВНУ і ССНУ пры роўных балах,
  • залік тэрміновай вайсковай службы ў страхавы пенсійны стаж і стаж дзяржаўнай службы,
  • захаванне за сям’ёй вайскоўца права карыстання жытлом у інтэрнаце, дадзеным да прызыву.

24 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў так званы «закон аб адтэрміноўках»), папраўкі ў які, як адзначыў на днях міністр абароны Андрэй Раўкоў, прымаліся для таго, каб прызыўнікоў стала больш. Пасля прыняцця закону студэнты пачалі ладзіць пікеты супраць яго, піша svaboda.org.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: