Уязную вежу Старога замка ўпрыгожаць партрэтамі гістарычных асоб

Уязную вежу Старога каралеўскага замка ў Гродне ўпрыгожаць партрэтамі гістарычных асоб, гербамі і ўзорамі. Над дэкорам цяпер працуе група мінскіх мастакоў-манументалістаў, паведамілі на СТВ.

Роспіс выконваюць у тэхніцы сграфіта — гэта разьба па сырой тынкоўцы. Такі спосаб вядомы яшчэ з часоў Сярэднявечча. Праца складаная — трэба акуратна пластамі выкласці каляровую тынкоўку і з ювелірнай дакладнасцю, пакуль не застыў матэрыял, выразаць аб’ёмныя малюнкі і арнамент — і ўсё гэта на вышыні каля 14 метраў.

Мастакі зараз працуюць над 14 партрэтамі рымскіх імператараў, каралёў польскіх і вялікіх князёў літоўскіх — за аснову ўзятыя гістарычныя факты. Вежу таксама ўпрыгожаць львы, грыфоны, кветкавыя і фруктовыя гірлянды.

— Унізе таксама будуць выкарыстоўвацца і па сценах шмат усялякіх арнаментаў. Уваходная кампазіцыя — там будуць выкарыстоўвацца дзве сцэны — гэта ўезд у Ерусалім і ўезд у Гродна. Тут будзе каля 300 квадратаў сграфіта. Усё, вядома, у гэтым годзе наўрад ці мы паспеем, таму работы будуць перанесены яшчэ і на вясну, — кажа Васіль Зянько, старшыня манументальнай секцыі Беларускага саюза мастакоў.

Рэканструкцыя Старога замка працягваецца з 2017 года. За аснову праекта ўзятая адзіная гравюра з выявай замка 16 стагоддзя, якая захавалася. У планах да канца года завяршыць узвядзенне вежы і камяніцы, уставіць вокны і прыступіць да ўнутранага аздаблення. Зараз ідзе зборка каркаса купала ўязной вежы. У хуткім часе яго пачнуць пакрываць меддзю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024