Мікрааўтобус рытуальнай службы ўрэзаўся ў слуп. Як гэта адбылося?

Раніца аўторка адзначылася яшчэ адной аварыяй — на вуліцы Чырвонаармейскай аўтамабіль рытуальнай службы ўрэзаўся ў слуп. Побач на скрыжаванні быў заўважаны легкавік аўташколы, але без адзінай драпіны. Якую ён згуляў ролю, «АвтоГродно» даведваўся ў інструктара.

— Мы з курсантам ехалі з боку вуліцы Шчорса і выконвалі разварот на скрыжаванні з вуліцай Чырвонаармейскай. Выехаўшы на перакрыжаванне, заўважылі з боку аўтавакзала мікрааўтобус, ён з’явіўся як быццам з ніадкуль. А далей ўдар і мікрааўтобус у слупе. Кіроўца паспеў аб’ехаць наш легкавы аўтамабіль ззаду, а далей не змог вярнуцца ў сваю паласу, — растлумачыў «АвтоГродно» інструктар.

— Можа быць, хуткасць буса была занадта высокай, і ён не змог вярнуцца назад?

— Не ведаю. Гэта маюць высвятліць супрацоўнікі ДАІ. Ззаду нас быў аўтамабіль з рэгістратарам, відэа з яго ўжо знялі. Адзінае, што магу сказаць, дык гэта тое, што кіроўца мікрааўтобуса моцна стукнуўся. Спадзяюся, усё абыдзецца ударам, — дапоўніў інструктар.

Ад удару аб бардзюр ў мікрааўтобуса спусціла кола і пагнуўся дыск

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024