Рана раніцай у Лідзе таксі насмерць збіла 81-гадовага мужчыну. Да «зялёнага» заставалася чатыры секунды

Сёння ў чатыры гадзіны раніцы ў цэнтры Ліды аўтамабіль таксі насмерць збіў пенсіянера. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на рэгуляваным пешаходным пераходзе па вуліцы Ленінскай, насупраць дома № 17, піша lidanews.by са спасылкай на ДАІ.

Жыхар Ліды 1938 году нараджэння пераходзіў праезную частку з боку ліцэя і трапіў пад колы аўтамабіля таксі Volkswagen Polo, які рухаўся з боку вуліцы Камуністычнай. За рулём аўтамабіля быў жыхар Ліды 1987 года нараджэння.

У выніку наезду пешаход атрымаў цялесныя пашкоджанні, ад якіх памёр у бальніцы.

У ДАІ рэдакцыі распавялі: на запісы з камер відэаназірання відаць, што зялёны сігнал святлафора для аўтамабіля загарэўся толькі праз чатыры секунды пасля наезду на чалавека.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024