Алыкулаў вярнуўся ў строй і дапамог «Нёману» атрымаць перамогу над «Дняпром»

У матчы 22-га тура чэмпіянату Беларусі, які праходзіў у Гродне 21 верасня «Нёман» прымаў магілёўскае «Дняпро». Перамога ў сустрэчы засталася за гаспадарамі, адзіны гол у матчы забіў Алыкулаў.

Кіргізскі паўабаронца на старце другога тайма зарабіў пенальці і сам жа рэалізаваў яго.

«Нёман» — «Дняпро» 1:0

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— «Дняпро» — добрая каманда, вельмі кваліфікаваная, добра гуляе. Незаслужана яна знаходзіцца на сваім месцы ў табліцы. Першы тайм мы няблага згулялі, не далі суперніку практычна ніводнага моманту стварыць, за выключэннем таго выпадку, калі Лёша паслізнуўся.

Псіхалогія — такая рэч… Даўно мы не выйгравалі, і калі забілі гол, не змаглі выходзіць у атаку, за выключэннем моманту ў Яцкевіча. Адна контратака была, аддалі перавагу. Не было ўстаноўкі гуляць на ўтрыманне, але, зноў жа, усё дыктуецца падзеямі на полі.

Віншую сваю каманду з перамогай. Пасля серыі няўдач мы нарэшце «ажывілі» склад, можна было нейкія перастаноўкі рабіць. Але зноў жа, сур’ёзна траўмаваўся Яблонскі. Мы планавалі выпусціць Валеру Жукоўскага, але вымушаная замена Яблонскага і Алыкулава трошкі памяняла наш план. Тым не менш, ёсць вынік.

Пасля перамогі над «Дняпром» «Нёман» размясціўся на 8-м месцы ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 26 ачкоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024