Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

Аляксандр Лукашэнка адобрыў праекты пагадненняў з Еўрапейскім саюзам аб палягчэнні выдачы візаў і рэадмісіі асобаў, якія знаходзяцца без дазволу. Адпаведныя ўказы размешчаны на Нацыянальным інтэрнэт-партале, піша TUT.BY.

Лукашэнка адобрыў праект пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС

На правядзенне перамоў па праектах пагаджэнняў і падпісанне іх пры дасягненні дамоўленасцяў упаўнаважана Міністэрства замежных спраў, прапісана ва ўказах.


“Шэнген” па 35 еўра усё бліжэй. Еўракамісія падрыхтавала праект рашэння аб візавым пагадненні з Беларуссю


У пятніцу, 20 верасня, прэс-сакратар беларускага МЗС Анатолій Глаз паведаміў, што Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне падпісаць пагадненне аб спрашчэнні візавага рэжыму з ЕС.

Паводле словаў прэс-сакратара МЗС, Лукашэнка прыняў гэтае рашэнне з разуменнем «высокай значнасці мабільнасці для грамадзян нашай краіны і толькі пасля дбайнай ацэнкі ўсіх магчымых рызыкаў і вынікаў».

Пасля таго як пагадненні будуць падпісаныя, іх павінны будзе ратыфікаваць беларускі парламент і адобрыць Еўрапарламент.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: