Гродзенку, якая збівала маленькага сына, асудзілі на 7 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Прысуд вынес суд Кастрычніцкага раёну Гродна 16 верасня. Ён яшчэ не набыў законнай моцы, піша svaboda.org.

Як расказалі ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна, 20-гадовая жанчына нарадзіла сына сёлета ў лютым. Калі дзіцяці было 2−3 месяцы, маці сістэматычна яго біла.

Суд прызнаў жанчыну вінаватай у прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў малалетняму, які знаходзіўся ў бездапаможным стане. На падставе закону аб амністыі прысуджаны ёй тэрмін (7 гадоў калоніі) паменшылі на 1 год. Прысуд яшчэ можна абскардзіць і апратэставаць.