На рабочай планёрцы ў Гродзенскім гарвыканкаме абмяркоўвалі перспектыўную забудову горада, прадугледжаную Генпланам. Як паведаміла галоўны архітэктар Гродна Вольга Барэйка, паводле вынікаў конкурсу перспектыву новай забудовы вызваленых тэрыторый мікрараёна Фолюш будзе вызначаць ААТ «Гроднажылбуд», які прыступіць да стварэння праекта дэталёвай планіроўкі.
«Гродносельпроект» прадставіў эскізную прапанову дэталёвай планіроўкі тэрыторыі ў раёне вуліц Дубко — Пушкіна — Дзяржынскага і завулка Дзяржынскага. Для горадабудаўніцтва гэта складаная тэрыторыя, таму яе асваенне прапануецца падзяліць на этапы, піша grodnonews.by.
На скрыжаванні - студгарадок.
У шматпавярхоўцы — убудаваны дзіцячы сад. На пустцы ўздоўж вуліцы Дубко насупраць «OldCity» плануецца будаўніцтва жылога комплексу. Ён зойме каля 80 000 квадратных метраў. І будзе такім жа, як пабудаваны мікрараён Пралетарская — Шчорса і жылы комплекс з вышынных дамоў на вуліцы Лідская, якія разлічаны на пражыванне каля 4 000 чалавек.
На папярэдняй нарадзе ў гарвыканкаме разглядалі праект дэталёвай планіроўкі ў раёне Панямунь, Румлёўскага праспекта, які таксама распрацаваў інстытут «Гроднасельпраект». Да яго было выказана нямала заўваг, паколькі гэта ўезд у Гродна з боку Мінска, прымыканне да М-6 і мікрараёну на вуліцы Лідская. У сувязі з гэтым была створана рабочая група, якая і здыме пытанні, якія ўзніклі да праекціроўшчыкаў.
У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…
Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…
На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…
Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…
Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…
Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…