У Беларусі плануюць забараніць выкарыстанне транспарту, у тым ліку прычэпаў, якія стаяць асобна, для размяшчэння рэкламы. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Алег Леўшуноў.
Такім чынам у Беларусі вырашылі змагацца з практыкай, якая атрымала ў апошнія гады асаблівае распаўсюджванне: стацыянарнае размяшчэнне прычэпаў і іншага легкавога транспарту выключна для мэтаў рэкламы, піша belta.by. Рэкламадаўцы, якія размяшчаюць інфармацыю такім чынам, не ўносяць плату ў мясцовы бюджэт за размяшчэнне і распаўсюджванне вонкавай рэкламы, атрымліваючы тым самым перавагі перад добрасумленнымі рэкламараспаўсюджвальніка, лічыць Алег Леўшуноў.
«Уладальнікі, як правіла, ставяць такія машыны і прычэпы каля краю праезнай часткі або па версе бардзюра. У рэшце рэшт парушаюцца ПДР, бо транспарт не выкарыстоўваецца паводле прадугледжанага заканадаўствам прызначэння, гэта значыць для перавозкі пасажыраў, грузаў або ўстаноўленага на iм абсталявання», — дадаў парламентарый.
Неабходныя папраўкі плануецца ўнесці ў законы па пытаннях рэкламы.
Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…
На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…
У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…
У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…
Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…
У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…