Паглынанне эканомікі і з 2022 года — канфедэрацыя. Стаў вядомы план інтэграцыі Беларусі і Расіі

Расія і Беларусь маюць намер стварыць адзіны Падатковы і Грамадзянскі кодэксы, знешнегандлёвы рэжым, а таксама ўніфікаваць улік уласнасці да 2021 года. Праграму эканамічнай інтэграцыі высветліў kommersant.ru.

Акрамя таго, краіны плануюць сфармаваць адзіныя сацгарантыі, аб’яднаць банкаўскі нагляд (аднак ён будзе працаваць з двума цэнтрабанкамі), стварыць адзіны рэгулятар рынкаў нафты, газу і электраэнергіі і дзяржрэгуляванне галін, піша n*.by.

Адзначаецца, што пры такой высокай ступені інтэграцыі гаворка ідзе аб стварэнні з 2022 года канфедэратыўнай дзяржавы.

Два міністэрствы эканомікі — расійскае і беларускае — да 1 лістапада 2019 года таксама павінны стварыць «дарожную карту», ​​якая аб’ядноўвае галіновае рэгуляванне. Акрамя ГЭК гарманізаваць (у дадзеным выпадку маецца на ўвазе адзіны набор нормаў рэгулявання, а не адзіны «саюзны» дзяржорган) прапануецца «прамысловую палітыку», што б гэта ні значыла, рэжым дзяржрэгулявання аграрынкаў, гандлю, транспарту і сувязі, антыманапольную палітыку, рэжым абароны спажыўцоў.

Абсалютна не закранутыя «Праграмай дзеянняў» наступныя сферы: гэта абарона, дзяржбяспека, суд, праваахова і пытанні МУС, адукацыя, ахова здароўя, навука, а таксама непасрэдна дзяржкіраванне, г. зн. ўнутраная форма выканаўчай улады ў Расіі і Беларусі, як, зрэшты, і паўнамоцтвы (ды і само існаванне) выканаўчай улады Саюзнай дзяржавы.

Аднак бакі дамовіліся аб тым, што «іншыя палажэнні дамовы» аб Саюзнай дзяржаве таксама могуць абмяркоўвацца.

Прынамсі да 2022 года казаць пра «фактычнае аб’яднанне» дзвюх краін з наступным пераходам у «надбудовачную» структуру цэнтральных уладных паўнамоцтваў Расіі і Беларусі зыходзячы з «Праграмы дзеянняў» наогул няма падстаў — у дакуменце ідзе гаворка толькі пра эканамічную інтэграцыю, адзначае kommersant.ru.

Праект «Праграмы дзеянняў Беларусі і РФ па рэалізацыі палажэнняў дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы» ўзгаднілі з магчымасцю нязначных зменаў 6 верасня прэм’ер-міністры Расіі і Беларусь Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас.

Выданне адзначае, што «пры рэалізацыі плана да 2021 года гаворка ідзе пра паглынанне моцна адзяржаўленай эканомікай Расіі амаль цалкам дзяржаўнай эканомікі Беларусі на ўзроўні кіравання», бо ВУП Расіі ў 29 разоў большы за ВУП Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024