Пасля начнога ДТЗ гродзенец сам патэлефанаваў у ДАІ, але цяпер яму пагражае пазбаўленне правоў

У суботу ў Гродне каля 3 гадзіны ночы кіроўца Volkswagen ехаў па двары на вуліцы Астравок і зачапіў там прыпаркаваны аўтамабіль Renault. У ДАІ ён патэлефанаваў сам, праўда, раніцай, цяпер яму пагражае штраф і пазбаўленне правоў кіроўцы.

Па словах 41-гадовага мужчыны, пасля ДТЗ ён пакінуў свой аўтамабіль і пайшоў дадому, не паведаміўшы аб тым, што здарылася, у ДАІ. На раніцу ён патэлефанаваў уладальніку аўтамабіля Renault, з якім быў знаёмы, і сказаў, што пашкодзіў яго аўтамабіль. Вырашыць сітуацыю не атрымалася, і кіроўца Volkswagen прыняў рашэнне патэлефанаваць у ДАІ для афармлення ДТЗ.

Як паведамілі ў ДАІ, мужчына пагоршыў сітуацыю тым, што раніцай пасля ДТЗ выпіў піва. Ва ўсякім выпадку так ён паказаў у пратаколе апытання. Колькасць алкаголю ў яго арганізме склала 1.8 праміле. Цяпер яму пагражае штраф у памеры ад 50 да 100 б.в. з пазбаўленнем права кіравання тэрмінам на 3 гады.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

У планах — усходняя вежа. Як зараз выглядае Любчанскі замак, які аднаўляюць ужо 21 год?

За ўвесь час, колькі ідзе адбудова Любчанскага замка, у ім аднавілі частку абарончых сцен і…

20 мая 2024

У Гродне масава судзяць за падпіску на групу навін ВКонтакте на 26 тысяч чалавек

У Гродне ўжо некалькі месяцаў затрымліваюць і судзяць за падпіску на паблік “Новости Гродно |…

20 мая 2024

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?

Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у  новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка…

20 мая 2024

Побач з Каложай адкрылі званіцу: яе прысвяцілі 80-годдзю вызвалення Беларусі

Каля Каложскай царквы 18 траўня адкрылі званіцу. Папярэдне планавалася, што званы ўпершыню прагучаць у Дзень…

20 мая 2024

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024