На Фолюшы тралейбусная лінія абвалілася на скрыжаванне. Яе зачапіў грузавік

Сёння, 13 верасня, каля 13:30 у мікрараёне Фолюш адбылося надзвычайнае здарэнне: на скрыжаванні вуліц О.Соламавай і Л.Чайкінай абарваліся тралейбусныя лініі адразу двух кірункаў. Драты паваліліся на праезную частку, пашкодзіўшы два аўтамабілі, піша autogrodno.by. Спецыялісты кажуць, што гэта мінімальныя наступствы, якія толькі маглі быць.

Грузавік з маніпулятарам рухаўся з боку вуліцы Савецкіх памежнікаў. Маніпулятар забыліся скласці, ён знаходзіўся ў верхнім становішчы. На шляху да скрыжавання ён чапляў галіны дрэў, тыя ламаліся і падалі на праезную частку, але кіроўца гэтага не заўважаў.

Выехаўшы на перакрыжаванне, маніпулятар зачапіўся за тралейбусныя лініі, абарваўшы адразу два кірункі.

На месца прыбылі супрацоўнікі МНС, Дзяржаўтаінспекцыі і спецыялісты аварыйнай службы кантактных сетак.

Відавочцы казалі, што бачылі, як драты іскрылі на асфальце, але лінію хутка абясточылі.

Пакуль спецыялісты яшчэ толькі прыступалі да працы па аднаўленні сеткі, пешаходы пераступалі, а аўтамабілі пераязджалі абарваныя правады.

Вага трымальніка лініі (шыны) парадку 1 кілаграма:

Усе тралейбусы спыніліся. Вялікая пробка сабралася з боку ГЦ «Фламінга».

Вышыня маніпулятара каля 5 метраў. Яго папросту забыліся скласці, скончыўшы працы.

У момант абрыву на скрыжаванні знаходзіліся Mercedes і Volkswagen. Яны рухаліся ў сустрэчных кірунках. Кантактная лінія ўпала на абодва аўтамабіля. Больш за ўсё пашкоджаны кузаў Mercedes, пацёртасці да металу бачныя літаральна на кожным элеменце.

Кіроўца Mercedes распавёў, што ехаў якраз за грузавіком і бачыў, як ад маніпулятара ламаюцца галіны дрэваў. Ён нават не падумаў пра небяспеку на перакрыжаванні.

Другі пашкоджаны аўтамабіль:

Трэба аддаць належнае спецыялістам аварыйнай службы. Яны працавалі максімальна хутка і прафесійна. Пакуль рыхтавалі рэпартаж, супрацоўнікі службы аднавілі ўсе лініі, якія паваліліся на скрыжаванне.

Аднак, неўзабаве спецыялісты выявілі, што застаецца вялікае правісанне. Аказалася, мацаванні сарвала нават ля канцавога прыпынку.

Супрацоўнікі «Тралейбуснага ўпраўлення» распавялі, што наступствы ад абрыву лініі былі мінімальнымі. Пашанцавала, што побач не было пешаходаў і асфальт не быў вільготным. Напружанне ў кантактнай сетцы тралейбуса амаль 600 вольт.

Падзяліцца
Меткі: аўто

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024