Навіны

У Лідзе адкрылася першая ў Беларусі інклюзіўная веладарожка. Фота

У Лідзе 12 верасня адбылося афіцыйнае адкрыццё першай у Беларусі інклюзіўнай веладарожкі працягласцю каля 10 км. Як піша s**boda.org, прэс-служба ПРААН у Беларусі паведаміла, што дарожка даступная для веласіпедыстаў усіх узростаў і фізічных магчымасцяў і праходзіць праз асноўныя славутасці Ліды.

Дарожка разлічаная як на традыцыйныя ровары, так і на спецыяльныя мадэлі з ручным кіраваннем і электрычныя прыстаўкі да інвалідных вазкоў, якія адаптаваныя пад патрэбы і фізічныя магчымасці людзей з інваліднасцю.

Фінансаванне ініцыятывы склала 236 тысяч долараў ЗША ў межах праграмы развіцця Міністэрства замежных спраў Польшчы «Польская дапамога».

На спецыяльна спраектаваных участках дарожкі можна таксама камфортна катацца на самакатах, роліках і нават на ролерных лыжах. Па ўсім шляху ўстаноўленыя дарожныя знакі, нанесеная разметка, абсталяваныя велапаркоўкі, а таксама будуць пабудаваныя дзве спартыўныя (воркаўт) пляцоўкі, на якіх могуць займацца і людзі з інваліднасцю.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024