У Шчучынскім і Лідскім раёнах – новыя старшыні выканкамаў. Хто яны

У Лідскім і Шчучынскім райвыканкамах – новыя старшыні. Аляксандр Лукашэнка 12 верасня разгледзеў кадравыя пытанні і, акрамя іншага, даў згоду на прызначэнне кіраўнікоў двух раёнаў у Гродзенскай вобласці, піша tut.by са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

У Шчучынскім і Лідскім раёнах - новыя старшыні выканкамаў. Хто яны
Сяргей Ложачнік злева. Фота: dzyannica.by

Так, старшынёй Лідскага райвыканкама прызначаны Сяргей Ложачнік, які з 2013 года ўзначальваў Шчучынскі райвыканкам, яго ж месца заняў Аляксей Садоўскі, які быў першым намеснікам старшыні і курыраваў пытанні эканомікі, прамысловасці, транспарту і гандлю ў рэгіёне.

Сяргею Ложачніку 37 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Петкавічы Мінскай вобласці. Скончыў Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання па спецыяльнасці «Машыны і апараты харчовых вытворчасцяў». У 2013 годзе – Акадэмію кіравання пры прэзідэнце па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».

Працаваць пачаў у 2001 годзе. Спачатку механікам, потым фармоўшчыкам каўбасных вырабаў і аператарам лініі падрыхтоўкі фаршу, інжынерам-тэхнолагам, потым начальнікам каўбаснага цэха ў агракамбінаце “Дзяржынскі”, затым начальнікам Дзяржаўнай харчовай інспекцыі па якасці і стандартызацыі, дырэктарам Шчучынскага масласырзавода і старшынёй Шчучынскага райвыканкама. Жанаты, выхоўвае дачку.

У Шчучынскім і Лідскім раёнах - новыя старшыні выканкамаў. Хто яны
Аляксей Садоўскі. Фота: dzyannica.by

Аляксею Садоўскаму 43 гады. Ён нарадзіўся ў Віцебскай вобласці, скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз гаспадарчай дзейнасці». Працаваць пачаў у 1996 годзе кантралёрам-рэвізорам Гродзенскага аблспажыўсаюза. У сістэме спажыўкааперацыі працаваў да 2014 года, калі быў прызначаны намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама, з мая 2019-га працаваў першым намеснікам старшыні.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: