У Гродне адкрыюць суперкраму MiniMax і раздадуць бясплатныя шчоткі і кубкі

У Гродне 14 верасня адкрыецца вялікая крама сеткі MiniMax. Размесціцца ён у будынку на вуліцы Агінскага, 35, а пакупнікам прапануе тысячы відаў тавараў для ўсёй сям'і па адных з самых нізкіх цэнаў у Беларусі. На адкрыцці пакупнікам падораць зубныя шчоткі і наборы з кубкаў са сподкамі, а дзецям — яшчэ і паветраныя шары.

Крама выканана па сучасных стандартах і абсталявана так, каб унутры было камфортна нават з маленькімі дзецьмі. Плошча сямейнага MiniMax складае 230 «квадратаў» і падзелена на тэматычныя зоны пад розную аўдыторыю — для мужчын, жанчын, дзяцей. На паліцах збяруць звыш 5000 найменняў тавараў. Прадугледжаны аддзелы з новымі калекцыямі дарослага і дзіцячага адзення і абутку. Цэны на многія модныя рэчы будуць аднымі з самых нізкіх цэн у Беларусі.

У краме таксама прадумалі секцыі са школьнымі таварамі і канцтаварамі. Асобнае месца зоймуць тавары для дома — ад посуду да аксесуараў інтэр'ера. Багатым будзе выбар цацак, тэкстылю і касметыкі.

Побач з гандлёвай залай знайшлося месца для дзіцячага кутка. Пакуль бацькі захопленыя пакупкамі, дзіця можа заняцца маляваннем або правесці час з цацкамі.

На адкрыцці пакупнікоў чакаюць падарункі. Кожны зможа бясплатна атрымаць зубную шчотку, вазелін для вуснаў ці фарбу для броваў і павек. А пры любой куплі ад 40 рублёў належыць набор з двух кубкаў са сподкамі. Іх колькасць абмежавана, але ў першую гадзіну бясплатных камплектаў павінна ўсім хапіць. Дзецям таксама раздадуць паветраныя шары на палачках.

Сетка MiniMax налічвае звыш 60 сямейных крамаў па ўсёй краіне. Рытэйлер спецыялізуецца на адзенні для ўсёй сям'і, канцтаварах і таварах для дома. Крамы вядомыя дэмакратычнымі коштамі і сваёй ініцыятывай — кожны пяты тавар у падарунак. У штаце працуе звыш 300 чалавек. Зараз MiniMax актыўна пашырае сваю сетку ў рэгіёнах.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 мая ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Пенсіянерка Аляксандра Ханевіч стала «экстрэмісткай». А з ёй — яшчэ тры гродзенкі

"Каманду Латушкі і Рух "За Свабоду" 8 траўня прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. У ліку адказных за…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024