Жыхар Воранава злавіў 32-кілаграмовага карпа… і перасяліў яго ў Мінскую вобласць

Жыхар г. п. Воранава Дзяніс Мушынскі злавіў карпа вагой 32 кг і не стаў есці. Рыбак вырашыў перавезці яго ў прыватны вадаём, дзе праводзяць міжнародныя спаборніцтвы па карпфішынгу — у Мінскую вобласць.

32-кілаграмовы насельнік воранаўскай сажалкі трапіўся, а трэцяй гадзіне ночы 6 верасня, піша voran.by. Дарэчы, па словах бывалых рыбакоў, займець такі трафей можна ў цёплы час года, бо на зімовы перыяд карп спыняе харчаванне і сыходзіць на так званую спячку. Для зімоўкі рыба выбірае глыбокія ямы або закопваецца ў глей. З першым цяплом ён пакідае сваё сховішча і пачынае звычайны лад жыцця.

— За 12 гадоў майго захаплення добрыя ўловы, вядома, былі, але такі трафей упершыню, — распавёў сябра раённай арганізацыйнай структуры РДГА «БТПР» Дзяніс Мушынскі. — Па памеры было зразумела, што рыба ўзроставая. Вядома, што на працягу ўсяго свайго жыцця асобіны гэтага віду растуць. Такім чынам, чым больш памеры, тым рыба старэйшая. У асноўным, гэты від жыве каля 30-ці гадоў, але ёсць і асобіны, якія дасягаюць проста гіганцкіх памераў, а іх узрост перавышае 50 гадоў. Таму і вырашыў перавезці воранаўскага жыхара бліжэй да сталіцы.

У паўночна-ўсходняй частцы Мінскай вобласці на рацэ Чарніца знаходзіцца прыватны вадаём для рыбалоўнага спорту, на якім праводзяцца трэніроўкі і міжнародныя спаборніцтвы па карпфішынгу. Лоўля на гэтым вадаёме дазволена толькі спартыўнымі снасцямі і паводле прынцыпа «Злавіў - выпусці!». Рыбаловы абавязкова павінны мець пры сабе мат і карпавы падхват, а таксама карыстацца толькі бяспечнымі карпавымі мантажамі, для таго, каб у выпадку абрыву рыба магла самастойна вызваліцца ад снасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024