Вазочніца з Гродна паехала на конкурс прыгажосці ў Піцер. Падтрымайце!

У ліпені мы пісалі пра Аксану Якуцэвіч — вазочніцу, якая збіралася на конкурс прыгажосці «Неўская краса». Тады дзяўчына сумнявалася, ці зможа пацягнуць конкурс фінансава. Пасля публікацыі знайшліся гродзенцы, якія дапамаглі ёй. Цяпер Аксана ўжо рыхтуецца да конкурсу ў Піцеры. Фінал пройдзе 13 верасня.

— У папярэднім артыкуле я казала, што пакуль сумняваюся, ехаць-не ехаць, і што калі б знайшоўся спонсар, які дапамог бы мне матэрыяльна, то я бы дакладна паехала. Людзі прачыталі. Мяне знайшлі ў інстаграм, пачалі пісаць і прапаноўвалі розную дапамогу. Хтосьці перадаваў грошы, дзяўчаты рэпост рабілі, — распавядае Аксана.

У тым ліку ёй дапамаглі агенцтва «На Ура», кампаніі «EmiRomani», «Белавія» і неабыякавыя гродзенцы.


«Я заўсёды была модніцай». Вазочніца з Гродна збіраецца на конкурс прыгажосці


У Піцер яна адправілася з сяброўкай. Ляцелі на самалёце. Рыхтаваліся па заданнях — відэавізітка, танец, выхад у нацыянальным строі, конкурс пытанняў ад журы, выхад у вячэрніх сукенках і ў капелюшах ад дызайнера Ганны Міхайлавай. Дарэчы, нацыянальны касцюм давялося шукаць доўга. Аксана кажа, што аб’ездзіла ўвесь Гродна, але так нічога і не знайшла. У выніку ўзяла яго ў ансамблі «Белыя Росы».

Перамагчы, каб спраўдзіліся мары

На конкурс прыехалі 27 удзельніц. У іх насычаная праграма.

— Настрой выдатны. Піцер цудоўны. Сёння былі ў Пецяргофе. Прыедзем — пачнуцца рэпетыцыі па танцах. Каталіся па Няве на мотабайку — вельмі крута. Учора была экскурсія ў Ісаакіеўскі сабор і Летні сад.

Аксана казала, што перамога ёй патрэбна для ўвасаблення мары. Дзяўчына хацела б займацца мадэлінгам, рэкламаваць касметыку. А з тытулам гэта зрабіць прасцей. І настроена Аксана рашуча.

— Я для гэтага сюды і прыехала — толькі за перамогай, за Беларусь. Па-мойму, мае шанцы вельмі высокія. Я вартая гэтай перамогі, вельмі хачу яе. Спадзяюся, усё так і будзе.

Аксана лідзіруе ў інтэрнэт-галасаванні. Падтрымайце дзяўчыну!

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024