Сёння агучаць прысуд у справе аб двайным забойстве ў стаўпецкай школе

Працэс пачаўся 19 жніўня. Ён праходзіў у закрытым рэжыме. Пракурор просіць пакараць абвінавачанага максымальным тэрмінам зьняволеньня, піша svaboda.org.

Вадзіма М. абвінавачваюць у злачынствах, прадугледжаных:

  • ч. 3 арт. 339 (хуліганства з выкарыстаньнем зброі);
  • пп.1, 6, 13 ч. 2 арт.139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў);
  • ч.1 арт.14 (замах на злачынства);
  • пп.1, 6, 10, 13 ч. 2 арт. 139 (забойства дзьвюх і больш асобаў з асаблівай жорсткасьцю з хуліганскіх матываў і забойства асобы ў сувязі з выкананьнем ёй службовых абавязкаў)

Разгляд справы прайшоў у закрытым рэжыме (паводле ч. 2 арт. 23 УПК), бо М. не дасягнуў 16-гадовага ўзросту на момант злачынстваў, у якіх яго абвінавачваюць. У матэрыялах справы былі зьвесткі пра стан ягонага здароўя, якія складаюць мэдыцынскую тайну (арт. 46 закону «Аб ахове здароўя»).

Першапачаткова на паседжаньне зьбіраліся дапусьціць толькі бацькоў абвінавачанага, а таксама па адным пацярпелым – мужа загінулай настаўніцы і бацьку 11-клясьніка Аляксандра Р. Аднак на першым паседжаньні судзьдзя пагадзіўся прызнаць пацярпелымі таксама сястру настаўніцы Марыны Пархімовіч і яе сына.

Пачынаючы з 19 жніўня, суд праходзіў амаль без перапынкаў. Разгляд справы быў прыпынены на некалькі дзён толькі перад спрэчкамі бакоў, якія прайшлі ў панядзелак 9 верасьня.

Падчас іх пракурор папрасіў пакараць абвінавачанага максымальна магчымым тэрмінам – 13 гадамі зьняволеньня.

Прысуд будзе агучаны ў будынку стаўпецкага раённага суду а 16-й гадзіне.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: