ТРЦ Triniti ў Гродне часткова здалі ў эксплуатацыю. Фота знутры

Самы вялікі ў краіне рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti здадзены ў эксплуатацыю. Фактычна гэта азначае, што арандатары ўжо пачынаюць рамонтныя працы і ўстаноўку тэхналагічнага абсталявання ў сваіх гандлёвых памяшканнях. Да запланаванага адкрыцця ГЦ рыхтуюць па частках.

На дадзены момант у эксплуатацыю ўведзена больш за 32 000 квадратных метраў гандлёва-забаўляльнага комплексу з 82 000, а таксама 27 000 квадратных метраў двухузроўневага паркінга. У наступным месяцы здадуць яшчэ 33 000 метраў трохузроўневай аўтамабільнай стаянкі. Акрамя гэтага, да канца 2019 года да ўнутранага аздаблення будзе гатовы і бізнес-цэнтр комплексу.

«Нас часта называюць «самым вялікім гандлёва-забаўляльным комплексам краіны». А мы заўсёды з асцярогай ставімся да такога вызначэння. Часцяком самі гандлёвыя аб’екты блытаюцца з плошчамі і не могуць адназначна назваць свае метражы. Мы надаем перавагу фармулёўцы «самы вялікі рэгіянальны гандлёва-забаўляльны комплекс». Хоць у топ-3 самых буйных і шматфункцыянальных цэнтраў Беларусі мы, без сумневу, ўваходзім «, — сказаў дырэктар ТРК Triniti Яўген Саўчук.

Triniti — незвычайны для рэгіёнаў праект. Яго бюджэт складае больш за 120 млн еўра. Крамы, рэстараны і забаўляльныя кропкі разам з паркоўкамі і прылеглымі тэрыторыямі размесцяцца амаль на 11 гектарах. Аналітыкі прагназуюць наведвальнасць больш за 25 000 чалавек на дзень.

Пасля поўнага ўводу ў эксплуатацыю, запланаванага на наступны год, у рамках комплексу адкрыюцца гандлёва-забаўляльны цэнтр, два шматузроўневых паркінга на 2100 машынамесцаў і высокі офісны будынак. Гродзенскі гандлёва-забаўляльны комплекс прывядзе ў рэгіён вядомыя еўрапейскія брэнды, а на фудкорце Triniti размесцяцца больш за 20 устаноў грамадскага харчавання.

Лядовая арэна і кінатэатр адкрыюцца з другой часткай комплексу. Аднак і «першая чарга», хоць яна і складзе менш, чым 30% ад усёй зоны шопінгу, стане самым вялікім гандлёвым аб’ектам Гродзенскай вобласці, абагнаўшы цяперашняга лідэра на некалькі тысяч квадратных метраў.

[aesop_gallery id="142 630″ revealfx="off" overlay_revealfx="off"]


У Гродне адкрыюць самы вялікі ў краіне фудкорт. Ён будзе выглядаць як сярэднявечны горад

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024