Беларускія спартоўцы мусяць кампенсаваць выдаткі на падрыхтоўку, калі выступаюць за мяжой

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ № 329 «Аб нацыянальных і зборных камандах Рэспублікі Беларусь у відах спорту».

Указ замацуе абавязак спартсменаў кампенсаваць выдаткі на іх падрыхтоўку ў выпадку сістэматычнага парушэння абавязкаў па ўдзеле ў спартыўных спаборніцтвах або выступы за нацыянальныя і зборныя каманды замежных дзяржаў, паведамляе сайт прэзідэнта.

У канцы мінулага году на нарадзе аб развіцці летніх відаў спорту Аляксандр Лукашэнка абурыўся, што здольныя спартоўцы з’язджаюць за мяжу, а краіна закрывае на гэта вочы, піша svaboda.org.

«Калі за мяжу з’едзе хоць адзін здольны спартовец, пройдуць праверкі па вертыкалі, што мала не здасца, – казаў Лукашэнка. – Трэба прапісаць у дамовах выплаты дзяржаве, калі спартовец з’язджае: заплаці за сваю падрыхтоўку і будзь вольны. Бо едуць або ад нашай бязглуздзіцы, або там, дзе бабла адвалілі».

Паводле Лукашэнкі, сёння спорт – гэта ўжо «не барацьба, а вайна». «Ты выходзіш, як на вайну, на пляцоўку з клюшкай ці ў футбол гуляеш. Толькі тады ты можаш перамагчы», – падсумаваў ён.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: