«З Новага году няма месцаў». Колькі каштуе начлег у Лідзе падчас Lidbeer

У бліжэйшую суботу, 7 верасьня, у Беларусі адбудзецца cвята броварства ў Лідзе. С**бода даведалася, колькі будзе каштаваць начлег у гэты дзень.

Шукалі месцы для двух дарослых чалавек за два дні да засяленьня, 5 верасьня. Знайсьці нешта прыстойнае і адначасова даступнае тым, хто не парупіўся пра начлег загадзя, амаль немагчыма.

Ліда: кошты падымаюць у 6 разоў

У гатэлі «Ліда», зь якога відаць новы помнік князю Гедзіміну, месцаў на 7 верасьня няма з Новага году.

«Чаго я буду жартаваць? Я ж на працы. У іншых гарадзкіх гатэлях таксама даўно нічога няма», — кажа супрацоўніца гатэлю.

Гасьцініца «Ліда», архіўнае фота (c)Shutterstock

Двухмесны нумар тут каштуе звычайна 88 рублёў.

Лідзкія прадпрымальнікі, што здаюць кватэры, не хаваюць: на час сьвяткаваньня цэны значна паднялі.

Андрэй, які здае кватэры на суткі ў Лідзе, тлумачыць, што звычайны кошт аднапакаёўкі на суткі — 30−35 даляраў. Падчас Lidbeer кошты могуць вырасьці ў 6 разоў.

«Цяпер аднушкі здаюць за 50−70 даляраў і вышэй. Але вы іх наўрад ці знойдзеце. Усе свае кватэры я ўжо здаў. Расейцы перабіваюць усё. Для іх 100−180 даляраў — ня грошы. У Менску ў звычайны дзень кватэра каштуе 100 рублёў, а тут будзе нават даражэй», — кажа Андрэй.

Ён прапануе не сваю кватэру на 6 чалавек за 100 даляраў. Яна за 3−4 кілямэтры ад цэнтру.

Ягоная калега Марыя пацьвярджае: ня толькі аднапакаёвак, але і большых кватэр ужо не знайсьці. Людзі браніравалі месцы на сьвята з траўня. Аднушкі, па ейных зьвестках, бралі і па 300 рублёў за ноч. Але жанчына зрабіла нечаканую прапанову.

«У маёй свякроўкі трохпакаёвая кватэра. Будзеце спыняцца ў адным пакоі? Магу здаць. Кватэра добрая, з гаспадыняй. Рублёў за 100, ня менш. Ня самы далёкі раён, за мостам, вуліца Варшаўская», — кажа Марыя.

Топ варыянтаў, дзе можна спыніцца на Lidbeer, для тых, хто апазьніўся

1. Хостэл

Кошт: 131 рубель
Умовы: два ложкі ў агульным 6-месным пакоі,
4 кілямэтры ад цэнтру,
Wi-Fi,
агульная зона адпачынку,
сад, дзіцячая пляцоўка.

2. Хостэл

Кошт: 171 рубель
Умовы: 2-месны нумар,
уключаны сьняданак,
4 кілямэтры ад цэнтру,
Wi-Fi,
агульная зона адпачынку,
сад, дзіцячая пляцоўка,
агульная кухня.

3. Трохпакаёўка

Кошт: 100 даляраў
Умовы: 3−4 кілямэтры ад цэнтру
3 пакоі, 6 спальных месцаў (нагадаем, патрэбна толькі два)

4. Пакой у кватэры з гаспадыняй

Кошт: 100 рублёў
Умовы: 2,5 кілямэтра ад цэнтру,
добры рамонт,
ёсьць гаспадыня.

5. Санаторый Альфа Радон

Кошт: 150 даляраў
Умовы: 60 кілямэтраў ад Ліды,
двухмесны нумар з адным вялікім або двума асобнымі ложкамі,
сьняданак, абед

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024