У Беларусі жыхары будуць кампенсаваць 50% выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці дома

Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 327 «Аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў». Дакумент рэгулюе парадак кампенсацыі ўласнікамі выдаткаў на павышэнне энергаэфектыўнасці шматкватэрных жылых дамоў. Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Згодна з Указам, рашэнне аб правядзенні названых мерапрыемстваў на добраахвотнай аснове прымае агульны сход удзельнікаў сумеснага домаўладання, калі за яго прагаласавалі ўласнікі, якія валодаюць больш чым дзвюма трацінамі галасоў. Прадугледжваецца, што ў фінансаванні энергаэфектыўных мерапрыемстваў магчымы долевы ўдзел бюджэту і ўласнікаў, а таксама прыцягненне на гэтыя мэты іншых крыніц, у тым ліку пазыкі ў міжнародных крэдытна-фінансавых арганізацый.

Уласнікі будуць кампенсаваць затраты толькі пасля завяршэння работ па павышэнню энергаэфектыўнасці дамоў. Памер кампенсацыі будзе вызначацца прапарцыянальна долi кожнага ўласніка ў агульнай плошчы жылых і (або) нежылых памяшканняў.

Уласнікі нежылых памяшканняў, убудаваных у шматкватэрныя жылыя дамы, будуць кампенсаваць кошт у поўным памеры штомесяц роўнымі долямі на працягу 3 гадоў, для ўладальнікаў жылых памяшканняў - у памеры не менш за 50% ад затрат штомесяц роўнымі долямі на працягу 10 гадоў. Мясцовым выканаўчым і распарадчым органам дадзена права падаўжаць да 15 гадоў тэрмін кампенсацыі выдаткаў сацыяльна ўразлівымі і малазабяспечаным грамадзянам.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024