У Гродне знайшлі мёртвым 19-гадовага хлопца

Уладлен Саўко знік 31 жніўня. Праз некалькі дзён яго знайшлі. Хлопец загінуў.

У Гродне знайшлі мёртвым 19-гадовага хлопца

Уладлен сышоў з дома сярод ночы, а палове на 4-ю. Больш яго ніхто не бачыў. Мёртвага хлопца знайшлі 3 верасня, піша nn.by.

Мама Уладлена паведаміла, што з сынам здарыўся няшчасны выпадак:

«Гэта не суіцыд і не забойства. Ён вельмі любіў фатаграфаваць на старым закансерваваным чыгуначным мосце. І ці то аступіўся, ці то што…»

Па словах жанчыны, у тым, што Уладлен сыйшоў з дома сярод ночы таксама нічога дзіўнага няма. Яна кажа, што сын заўсёды любіў гуляць па начах.

Уладлен сёлета скончыў Гродзенскі палітэхнічны каледж па спецыяльнасці тэхнік-будаўнік. Паступіў у Брэст, у палітэхнічны універсітэт на завочнае. 

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: