Гродзенцы развітваліся з летам у дворыку «Акцэнта»

У апошні вечар лета ва ўнутраным дворыку былой пальчаткавай фабрыкі грала музыка, працаваў фудтрак, а мясцовыя кавярні арганізавалі месцы для адпачынку. Развітанне з летам арганізавалі дзяўчаты з фотастудыі «Фабрыка».

Завяршальная вечарына лета

Ідэя зрабіць нешта падобнае з’явілася цалкам спантанна. «Проста хацелі зрабіць завяршальную вечарыну лета, каб ужо ў наступным годзе гэта стала традыцыяй», — кажа адна з арганізатарак Каця.

У будучыні яны плануюць рабіць больш такіх вечарын, але як часта яны будуць адбывацца, Каця дакладна не ведае. «У залежнасці ад ідэй плануем ладзіць разнастайныя вечарыны. З задавальненнем будзем рабіць вечарыны розных стыляў і фарматаў, запрашаць розных DJ».

Усе ўдзельнікі сёлетняй вечарыны гэта сябры і знаёмыя дзяўчат з «Фабрыкі», таму арганізаваць усё было нескладана. Арганізатаркі таксама аформілі інсталяцыі. На падрыхтоўку дакументаў пайшло шэсць дзён.

Уваход на вечарыну быў вольным, але кожны меў магчымасць ахвяраваць любыя грошы на развіццё.

Будзе больш летніх пляцовак

Памяшканні пальчаткавай фабрыкі па вул. Маставой 31 за апошнія гады з прамысловых пераўтварыліся ў забаўляльныя. Лакацыя стала адной з самых папулярных у горадзе, тут працуе адразу некалькі кавярняў і бараў. Новыя ўстановы працягнуць там з’яўляцца, а наступным летам у дворыку з’явяцца летнія пляцоўкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Высокая небяспека для грамадства». У Іўі за падпіскі аштрафавалі пастыра

За распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Іўі судзілі пастыра. Верагодна, гаворка ідзе пра Юрыя Гардзея, пастыра…

18 мая 2024

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024