Нёман крытычна абмялеў з-за спякотнага лета

Нёман у гарадской мяжы Гродна крытычна змялеў. Падзенне ўзроўню вады галоўнай ракі рэгіёна спецыялісты тлумачаць працяглай засухай — мінулагодняй сухой восенню, затым маласнежнай зімой і як вынік адсутнасцю палаводдзя. Да таго ж спякотнае і без ападкаў лета толькі ўскладніла сітуацыю. У выніку зараз вада ў Нёмане не дасягае 50 сантыметраў ад узроўню нулявой адзнакі гідралагічнага паста, паведамляе tvgrodno.by.

Узровень вады ў рацэ паніжаецца ў сярэднім на 2 см за суткі. Уздоўж берагоў вада адступіла на некалькі метраў, а ў некаторых месцах пераўтрарылася на ручай. Дно парасло чаротам. Самы нізкі ўзровень вады быў у 2015 годзе — 11 см. Так што ўсё не зусім дрэнна, кажуць спецыялісты. Але цяжкія судны перасталі хадзіць на рацэ.

Спецыялісты кажуць, што прычын для панікі няма. Моцнае паніжэнне вады ў Нёмане выклікана сезоннымі ваганнямі. Сітуацыя можа змяніцца, як толькі ў краіну прыйдуць ападкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024

Нерухомасць тыдня: кампактная двухпакаёўка з відэапраектарам ля «Баторыі»

Двухпакаёвая кватэра па вул. Стэфана Баторыя, 10 прадаецца ў Гродне. Фішка кватэры - відэапраектар з…

15 мая 2024