У Лідскім раёне на начным пажары загінуў мужчына

Ноччу 28 жніўня ў вёсцы Татарцы пад Лідай згарэў прыватны жылы дом. Бліжэйшыя суседзі жывуць на адлегласці каля кіламетра, зарыва выпадкова заўважыў мужчына, які праязджаў міма. А 00:27 лідскія выратавальнікі прынялі паведамленне аб пажары.

Першыя падраздзяленні МНС прыбылі да месца здарэння праз 5 хвілін. Як паведамляе МНС, будынак быў цалкам ахоплены агнём, дах часткова абрынуўся ўнутр. У ходзе тушэння пад абломкамі ў пакоі, каля акна, выратавальнікі знайшлі цела гаспадара дома. Вядома, што 50-гадовы мужчына жыў адзін.

Прычына пажару выяўляецца. Разглядаюць версіі парушэння правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання, а таксама неасцярожнага абыходжання з агнём гаспадара дома.

[aesop_gallery id="140 577″ revealfx="off" overlay_revealfx="off"]

Падзяліцца
Меткі: Ліда

Апошнія запісы

Ад 5000 да 37 000 еўра: у гістарычным цэнтры Гродна прадаюць памяшканні пад бізнес

Тры памяшканні ў будынках са статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самым цэнтры Гродна і яшчэ адно…

6 мая 2024

Памятаеце вінны бар «Чырвоным па белым»? Ягоная ўладальніца адкрыла італьянскую кавярню ў Скідалі - і вось як ідуць справы

Мінчанка Вера Таратухіна тры гады кіравала папулярным у Гродне вінным барам "Чырвоным па белым" (пазней…

6 мая 2024

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024