Здароўе і спорт

«Нападнікі страляюць халастымі патронамі». «Нёман» пацярпеў другую паразу на старце чэмпіяната

Гродзенскія хакеісты 27 жніўня пацярпелі чарговую паразу ў чэмпіянаце Беларусі. У другім туры ў Магілёве падапечныя Сяргея Пушкова нечакана прайгралі мясцовай камандзе.

Як і ў першым матчы чэмпіянату з «Юнацтвам», зыход сустрэчы ў Магілёве вырашыў трэці перыяд. У заключнай дваццаціхвілінцы гаспадары здолелі закінуць у вароты гродзенцаў тры безадказных шайбы.

«Магілёў» — «Нёман» 3:1 (0:0, 0:1, 3:0)

галы:
30:58 0: 1 — Бажко (Сусла, Хуррам)
42:59 1: 1 — Каз’янін
51:25 2: 1 — Андрушчанка (Ягораў, — бол.)
56:00 3: 1 — Каз’янін (Мірошкін, Валько)

Сяргей Пушкоў пасля матчу:

«Хачу павіншаваць калегу з перамогай. Лічу, што гэта была добрая, заслужаная перамога. Хачу таксама падзякаваць і нашых заўзятараў, якія сюды прыехалі для таго, каб нас падтрымаць. На жаль, мы не змаглі парадаваць іх сёння добрай гульнёй, перамогай. Але ўсё роўна дзякуй ім за падтрымку.
Калі казаць па гульні, то мы даволі нядрэнна пачалі. Было шмат магчымасцяў забіваць, але ўжо другую гульню ў нас нападнікі страляюць халастымі патронамі, не могуць забіць. Гэтую праблему трэба вырашаць ужо ў бліжэйшы час. Нуль галоў ад нападнікаў - гэта катастрафічна мала. Ствараючы моманты, але не забіваючы, адразу знікае ўпэўненасць. Думаю, што мы гэта пройдзем і падыдзем да наступных матчаў у лепшых кандыцыях, з пункту гледжання рэалізацыі момантаў якія стваралі. А так, яшчэ раз з перамогай гаспадароў».

Наступны матч «Нёман» правядзе ў апошні дзень лета ў Лідзе, дзе сустрэнецца з аднайменнай камандай.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024