Людзі і справы

«Запішыся беларусам!» Як жыхары Беларусі мяркуюць адказаць на «нацыянальнае» пытанне падчас перапісу

У Беларусі з 4 па 30 кастрычніка пройдзе перапіс насельніцтва. Адным з пытанняў анкеты будзе пытанне пра нацыянальнасць. Асацыяцыя выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб'яднаныя МасМедыі» заклікае тых, каму неабыякавы лёс нашай краіны, запісвацца беларусамі.

Нацыянальнасць — не пытанне крыві, нацыянальнасць — твая самаідэнтыфікацыя. Можна не мець продкаў-беларусаў, можна быць мусульманінам, можна быць цемнаскурым, і адчуваць сябе беларусам. Калі ты ім пачуваешся, ты маеш права запісаць сябе беларусам.

Пра гэта наш відэаролік.

youtu.be/8AJnmBGRlV8

Вікторыя Анохава-Жураўлёва, шматдзетная маці

«Я выхоўваю 13 дзяцей і для мяне вельмі важна, каб мае дзеці ведалі, дзе іх карані, якую яны маюць спадчыну. Я раблю многа, каб яны разумелі, што яны беларусы. Асабліва важна гэта ва ўмовах, калі суседняя дзяржава вельмі актыўна спрабуе пераканаць нас, што мы не з’яўляемся асобным народам».

Марына Шукюрава (Руся), спявачка

«Я нарадзілася ў Беларусі, але ў мяне зусім няма беларускіх каранёў. Тым не менш я лічу сябе дзіцем менавіта гэтай культурнай калыскі, вывучаю беларускую мову, беларускія песні. Менавіта таму я, намагаючыся адчуць сябе існую, вывучаю беларускую мову і карыстаюся дзвюма мовамі ў жыцці».

Андрусь Такінданг, мастак, музыкант

«Калі вы усведамляеце сябе беларусамі, калі вы хочаце даць шанец беларускай мове, то давайце яго: запісвайцеся беларусамі, кажыце, што вы размаўляеце па-беларуску. І, натуральна, размаўляйце па-беларуску!»

Ібрагім Цынкевіч, вернік

«Я мусульманін. З часоў Вялікага Княства Літоўскага іслам жыў поруч з іншымі канфесіямі. І сёння я шчаслівы быць беларусам і свабодна вызнаваць сваю рэлігію. Запісвайся ў беларусы!»

Яўген Філенка, праграміст

«Я нарадзіўся ў Расіі. Але кім я ёсць, калі мае дачка і жонка беларускі, калі неба і мова любімая — беларускія. Кім я ёсць, калі ўсё, што я люблю — гэта Беларусь?»

Адам Глобус, пісьменнік, мастак

«Я — беларус. Я — не паляк, хоць большасць маёй сям'і ходзіць у касцёлы, я — не ўкраінец, хоць люблю сказаць: „Язык да Кіева давядзе“, я — не рускі, хоць бацькі пахрысцілі мяне ў праваслаўнае царкве. Я — беларус. Так думаю, так лічу, і так кажу: я — беларус!»

Дар’я Альперн-Каткоўкая, юрыстка, блогерка

«Я нарадзілася ў Менску, жыла ў некалькіх краінах Еўропы: на Балканах. А цяпер я жыву ў Ізраілі. Я заўсёды памятаю хто я і адкуль. І таму, канечне, я запішуся беларускай».

Ларыса Сапач, настаўніца

«Я працую ў школе з моладдзю. І імкнуся, каб яны былі беларусамі. Мы з імі спяваем, танчым, чытаем, выступаем па-беларуску. І я хачу бачыць сваіх вучняў беларусамі. Як і вас. Запісвайцеся беларусамі!»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024