У Літоўцы зноў адкрываецца «дом для ўсіх», які пабудаваў памерлы бізнэсмэн Сяргей Коваль. Праўда, уваход на тэрыторыю фэнтэзі-сядзібы стане платным. Пра гэта напісана ў афіцыйным запісе дома ў Instagram, паведамляе TUT.BY.

Мяркуючы па ўсім, усімі справамі сядзібы зараз будзе займацца адна з дачок Сяргея — Кацярына.

View this post on Instagram

Добрый день, друзья! ?? С завтрашнего дня Литовка вновь открывает свои двери. Мы будем рады видеть вас ежедневно с 12:00 до 21:00. Планов на дальнейшее развитие много, хотелось бы воплотить в реальность все, что задумал Сергей. Но на это нужно время и средства. Поэтому искренне надеемся на понимание, не будет возмущений, что вход теперь платный. 5 рублей — взрослый 2 рубля — дети до 10 лет Дети до 3 лет бесплатно. P. S. Место прежним, конечно, уже не будет, но я постараюсь сделать все возможное для его возрождения, чтоб папа мной гордился!

A post shared by LITOVKA? (@litovka.by) on

«З заўтрашняга дня (з 22 жніўня. - Заўвага. TUT.BY) Літоўка зноў адкрывае свае дзверы. Мы будзем рады бачыць вас штодня з 12.00 да 21.00. Планаў на далейшае развіццё шмат, хацелася б увасобіць у рэальнасць усё, што задумаў Сяргей. Але на гэта патрэбныя час і сродкі. Таму шчыра спадзяемся на разуменне, не будзе абурэнняў, што ўваход цяпер платны. 4 рублі - дарослы, 2 рубля - дзеці да 10 гадоў. Месца ранейшым, вядома, ужо не будзе, але я паспрабую зрабіць усё магчымае для яго адраджэння, каб тата мной ганарыўся», - гаворыцца ў посце.

Нагадаем, наваградскі бізнэсмэн і мецэнат Сяргей Коваль скончыў жыццё самагубствам у навагоднюю ноч. А сядзіба была зачыненая ў лістападзе мінулага года пасля скандалу з «біскупам свету» Дзмітрыем Бондарам, якога затрымалі ў «доме для ўсіх».

Незвычайную сядзібу Сяргей пабудаваў у 2017 годзе. Асаблівасць дома была ў тым, што дзверы ў ім не зачыняліся для любога жадаючага круглыя ​​суткі. Наведаць сядзібу можна было цалкам бясплатна.