1161 парушальнік. ДАІ рэгіёну падвяла вынікі дэкады дзяржтэхагляду

На мінулым тыдні завяршылася дэкада дзяржтэхагляду. З кожным годам усё менш транспартных сродкаў бывае на станцыях дыягностыкі. Для параўнання: у 2013 годзе на станцыях дыягностыкі выдавалі па за 250 000 дазволаў у год на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, у 2018 іх было 180 000. Карэспандэнт «Гродзенскай праўды» разам з супрацоўнікамі ДАІ пабывала ў рэйдзе і пацікавілася ў кіроўцаў, чаму яны не праходзяць дзяржтэхагляд.

— Па ўсёй краіне і ў нас у вобласці з кожным годам скарачаецца колькасць выдадзеных дазволаў на допуск да ўдзелу ў дарожным руху. Расце і колькасць ДТЗ з-за тэхнічных няспраўнасцяў аўтамабіляў. Колькасць загінуўшых у такіх аварыях ўзрасла на 66,7%, а параненых на 73,9%. У Брэсцкай вобласці кіроўца грузавога аўтамабіля з прычэпам не справіўся з кіраваннем, не змог спыніць грузавік з-за няспраўнай тармазной сістэмы і сутыкнуўся з маршрутным таксі. У выніку адзін чалавек загінуў і 21 атрымаў раненні. У Гродзенскай вобласці з пачатку гэтага года было выяўлена больш за 18 000 аўтамабіляў без адзнакі дзяржтэхагляду. І мы, дарэчы, не ставім мэту выявіць як мага больш аўто без допуску, часцей за ўсё гэта сучлененыя парушэнні. Напрыклад, кіроўца перавышае хуткасць, супрацоўнікі ДАІ спыняюць яго і высвятляюць, што адзнакі дзяржтэхагляду няма, гэта парушэнне можа выяўляцца і ў ходзе праверкі дакументаў на дарозе. А вось у рамках рэйдаў надзяляем гэтаму асаблівую ўвагу, — распавёў начальнік УДАІ УУС аблвыканкама Уладзімір Назарка.

Усяго за час рэйдавых мерапрыемстваў праваахоўнікі сумесна з супрацоўнікамі белдзяржтэхагляда выявілі 1161 аўтамабіль без допуску да ўдзелу ў дарожным руху.

— Лічба немаленькая, і, скажу шчыра, мы меркавалі такі зыход. Але асноўная задача гэтай дэкады — прафілактычная. Важна, каб кіроўцы памяталі пра тое, што ёсць шмат тэхнічных няспраўнасцяў, пра якія можна даведацца толькі на дыягнастычнай станцыі. І калі своечасова гэтага не зрабіць, то наступствы могуць быць сумнымі, — адзначыў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды УДАІ УУС аблвыканкама Андрэй Цыдзік.


Адным з тых, каго спынілі супрацоўнікі ДАІ, быў грамадзянін Расіі. Апошні раз ён атрымаў афіцыйны допуск да ўдзелу ў дарожным руху ў 2016 годзе. Расіянін патлумачыў, што не жыве пастаянна ў Беларусі. Па прыездзе тэхагляд праходзіў, але допуск не атрымаў з-за якое трэснутага лабавога шкла. З такім на дарогу выязджаць нельга.

Сярод парушальнікаў быў і жыхар Польшчы. Апошні раз ён атрымаў афіцыйны допуск да ўдзелу ў дарожным руху ў 2017 годзе. Растлумачыў, што не можа прайсці тэхагляд з-за англійскай фары. Яна адрозніваецца ад беларускай, так як у Англіі правабаковы рух. Знайсці новую і памяняць усё не збярэцца, растлумачыў парушальнік.

Адзін з кіроўцаў сказаў, што ён рэдка ездзіць на гэтай машыне, і не бачыць сэнсу ісці на станцыю, бо там акрамя платы за дыягностыку трэба ўнесці транспартны падатак. Але гэта не дае яму права выязджаць на дарогу на такім аўто. Аднак супрацоўнікі ДАІ заўсёды ўлічваюць спадарожныя фактары і наяўнасць папярэдніх парушэнняў. Калі штрафная гісторыя кароткая, то кіроўцу могуць вынесці папярэджанне. Так было з жанчынай, у якой тэрмін дзеяння допуску скончыўся ў 2018 годзе. Сярод злосных парушальнікаў яна не лічыцца, ды і выхоўвае чацвярых дзяцей.

— Я адна, гэта не так проста. Дзецям заўсёды нешта трэба, і паездка на станцыю увесь час адкладаецца на потым. Калі б можна было гэтую суму заплаціць часткамі, было б лягчэй, — сказала кіроўца.

Вельмі часта кіроўцы, каб пазбегнуць адказнасці, казалі, што пакінулі дакументы дома. Лёгка праверыць, ці было аўто на станцыі дыягностыкі, — дастаткова патэлефанаваць супрацоўніку белдзяржтэхагляда, паведаміць дадзеныя, і сістэма адразу расставіць усе кропкі над «і».

Спецыялісты падкрэсліваюць, што без спецыялізаванага абсталявання нельга ўбачыць усе няспраўнасці аўтамабіля, і ніхто не ведае, у які момант можа адбыцца паломка. І тут ужо кошт пытання не беларускія рублі, а чалавечыя жыцці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024