На Гродзеншчыне прайшоў град. Фота

Увечары панядзелка па Беларусі прайшлі моцныя дажджы. Цэнтар Брэста затапіла, а ў Гродзенскай вобласці выпаў град, піша svaboda.org.

Міністэрства надзвычайных сытуацыяў не паведамляе пра нейкія маштабныя разбурэнні за ноч на 20 жніўня, але папярэджвае: навальніцы з залевамі і моцным ветрам чакаюцца і раніцай, а на паўночным захадзе і ўдзень. А на паўдёвым усходзе днём можа пацяплець да +30°С. Белгідрамэт абвяшчаў на 20-га «аранжавы ўзровень» небяспекі.

Месцамі праз навальніцу адключалася электрычнасьць, але «Белэнэрга» піша, што праблемы ўдалося хутка ліквідаваць. У некаторых населеных пунктах Брэстскай і Минскай абласцей на раніцу яшчэ працавалі над аднаўленьнем падачы электрычнасьці.


Spelling error report

The following text will be sent to our editors: