Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»

Міністарка па справах міжнароднага дыялогу Польшчы Анна Шміт-Радзевіч знаходзіцца з візітам у Беларусі. Тэма візіту – праблемы польскай меншасці ў краіне, у тым ліку пытанне легалізацыі Саюзу палякаў у Беларусі, піша belsat.eu.

Анна Шміт-Радзевіч з’яўляецца дзяржсакратаром Канцылярыі Старшыні Рады Міністраў, а таксама ўпаўнаважанай старшыні Рады Міністраў па пытаннях міжнароднага дыялогу. У першую чаргу яна займаецца справамі палякаў па-за межамі Польшчы.

У Менску Шміт-Радзевіч сустрэлася з упаўнаважаным у справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанідам Гулякам, якога міністарка запрасіла ў Польшчу. Леанід Гуляка прыняў афіцыйнае запрашэнне. Шміт Радзевіч падкрэсліла, што падобны візіт адбудзецца ўпершыню на ўрадавым узроўні і ён вельмі патрэбны абедзвюм краінам.

У Горадні міністарка правяла сустрэчу з мясцовымі ўладамі. Галоўнай тэмай размовы са старшынём Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімірам Краўцовымстала становішча польскай меншасці і адукацыя. Анна Шміт-Радзевіч прыгадала абяцанне прэм’ер-міністра Уладзіміра Мясніковіча прыняць у польскія школы ўсіх дзяцей, якія жадаюць там вучыцца. Гаворка ідзе пра першыя класы ў Гарадзенскай польскай школе, дзе ў выніку ахвотных вучыцца аказалася болей, чым запланаваных месцаў.

Уладзімір Краўцоў, у сваю чаргу, зазначыў, што польская школа Горадні ў гэтым навучальным годзе прыме тры класы першакласнікаў па 30 дзяцей. На дадзены момант бацькі склалі ўжо 89 пакетаў дакументаў. Шміт-Радзевіч нагадала, што польскі бок гатовы любым чынам падтрымаць школу і пры неабходнасці прафінансаваць пашырэнне і будаўніцтва дадатковых памяшканняў.

Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Міністарка Анна Шміт-Радзевіч разам з генеральным консулам Польшчы ў Горадні Яраславам Ксёнжэкам ідуць на сустрэчу з уладамі Гарадзенскай вобласці.Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Пазней міністарка таксама сустрэлася з каталіцкім духавенствам на Гарадзеншчыне і кіраўніцтвам Саюзу палякаў у Беларусі, які не прызнаюць афіцыйныя ўлады.

«Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту, – зазначыла міністарка. – Справа польскай меншасці знаходзіцца ў эпіцэнтры ўвагі польскага ўраду. Мы будзем далей абмяркоўваць пытанні, якія хвалююць польскую дзяржаву. Яны мусяць быць вырашаныя для таго, каб ніякія справы не сталі перашкодай ва ўмацаванні адносін паміж Польшчай і Беларуссю».

Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Польская дэлегацыя побач з магіламі польскіх жаўнераў на Вайсковых могілках у Горадні. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Міністарка Анна Шміт-Радзевіч ускладвае кветкі перад Катынскім крыжаў у Горадні. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Міністарка Анна Шміт-Радзевіч наведвае магілы польскіх жаўнераў на Вайсковых могілках у Горадні. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

Пасля сустрэчы з беларускімі ўладамі Анна Шміт-Радзевіч наведала Вайсковыя могілкі ў Горадні, дзе ўсклала вянкі перад Катынскім крыжам і магіламі польскіх жаўнераў. Яна таксама наведала ўрачысты канцэрт, арганізаваны СПБ з нагоды Дня Войска Польскага.

Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Міністарка Анна Шміт-Радзевіч наведала ўрачысты канцэрт пры СПБ з нагоды Дня польскай арміі. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»
Польская міністарка ў Беларусі: «Сустрэча з польскай меншасцю – самая важная частка візіту»
Міністарка Анна Шміт-Радзевіч на сутсрэчы з польскай меншасцю ў Горадні. Фота: Васіль Малчанаў / «Белсат»

У суботу 17 жніўня міністарка сустракаецца з прадстаўнікамі польскай меншасці ў Лідзе, а таксама наведвае ўрачыстасці, прысвечаныя 75-годдзю бітвы пры Суркантах, дзе ў 1944 годзе Армія Краёва змагалася з войскамі НКВД.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: