40 паведамленняў у суткі. Што робіць міліцыя супраць гвалту ў сям'і

На працягу мінулага паўгоддзя ў міліцыю паступіла больш 7800 паведамленняў аб фактах сямейнага гвалту. Гэта прыкладна 30−40 званкоў у суткі па вобласці, паведамляе grodno.mvd.gov.by.

Для прадухілення сямейна-бытавых канфліктаў з 29 ліпеня па 3 жніўня ў рэспубліцы быў праведзены асноўны этап прафілактычнага спецыяльнага комплекснага мерапрыемства «Побыт». На працягу 6 дзён супрацоўнікі міліцыі сумесна з іншымі членамі міжведамасных рабочых груп правялі больш за 250 выступаў у арганізацыях і 110 — па месцы жыхарства грамадзян. Акрамя таго, арганізавана 28 выязных судовых пасяджэнняў, з іх па накіраванні ў ЛПП — 9, па абмежаванні дзеяздольнасці - 2, па разглядзе справы аб адміністрацыйных правапарушэннях па фактах гвалту ў сям'і - 35.

Рашэннем суда ў лячэбна-працоўныя прафілакторыі было накіравана 17 грамадзян. Адрасавана ў пракуратуру 13 матэрыялаў аб рашэнні пытання аб абмежаванні дзеяздольнасці асоб, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, з-за чаго іх сям'і аказваюцца ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Узбуджана 9 крымінальных спраў прэвентыўнай накіраванасці. Мерапрыемствы праводзіліся ў дачыненні да 380 грамадзян, якія стаяць на прафілактычных уліках.

Сямейна-бытавыя правапарушэння адносяцца да ліку складаных сацыяльных праблем. Матэрыялы адміністрацыйных і крымінальных спраў сведчаць, што мноству супрацьпраўных дзеянняў папярэднічаюць працяглыя канфлікты. У пераважнай большасці агрэсарам выступаюць мужчыны, найбольш часта — у стане алкагольнага ап’янення. Гучныя скандалы, няўменне кантраляваць свой гнеў і нежаданне дамовіцца могуць прывесці да выкліку міліцыі, а такім чынам — да няўхільнасці пакарання.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024