Здароўе і спорт

«Нёман» чарговы раз не здолеў парадаваць родныя трыбуны. Нічыя з «Іслаччу»

Падапечныя Ігара Кавалевіча ў пятніцу 16 жніўня ў Гродне правялі чарговы матч чэмпіянату Беларусі. Гродзенцы на сваім поле згулялі ўнічыю з «Іслаччу» — 1:1.

Госці першымі адкрылі лік — Стэфен на 66-й хвіліне быў першым на дабіванне і адправіў мяч у вароты Дудара. Гродзенцы здолелі адыграцца толькі на 79-й хвіліне — Жукоўскі рэалізаваў пенальці.

«Нёман» — «Іслач» — 1:1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу:

«Добрая гульня была. Нам трэба было псіхалагічна аднавіцца пасля паразы ў Салігорску. Вы бачыце, якія праблемы са складам, у нас пяць чалавек не гуляе з асноўнай абоймы. Прыйшлі новыя людзі, і ім трэба час, каб яны адаптаваліся. Сёння вось вымушаная замена была. Прыходзіцца эксперыментаваць па ходзе чэмпіянату — гэта не ад добрага жыцця.

Спачатку не было ўзаемаразумення. Я прасіў хлопцаў, каб менш было стандартаў. «Іслач» — магутная сілавая каманда, у пачатку гульні шмат небяспечных момантаў стварыла. Я задаволены гульнёй Вягеры, мы зрабілі перастаноўкі і вярнулі ў апорную зону Еўдакімава — таго чаго нам не хапала ў гульні. Тое, з якім настроем хлопцы выйшлі на гэтую гульню пры тых праблемах, што ў нас ёсць, дадае аптымізму".

У гэтым годзе «Нёман» гуляе вельмі няўдала на родным стадыёне. У дзевяці матчах толькі адна перамога і чатыры забітыя галы ў вароты праціўніка.

Пасля нічыі ў Гродне «Нёман» знаходзіцца на 8-м радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 22 ачка.

Наступную гульню гродзенцы правядуць 24 жніўня ў Віцебску, там сустрэнуцца з мясцовай камандай.









Падзяліцца
Меткі: спорт

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024