За бляшанкі і бутэлькі будуць вяртаць грошы. Праект указа вынеслі на грамадскае абмеркаванне

Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі вынесла на грамадскае абмеркаванне праект указа «Аб дэпазітнай (закладнай) сістэме звароту спажывецкай упакоўкі». Яно праходзіць на прававым форуме і працягнецца да 22 жніўня. Калі дакумент у бліжэйшы час будзе падпісаны, закладная сістэма ў Беларусі можа пачаць працаваць ужо ў першай палове 2021 года.

Трэба знайсці інвестара і вызначыць суму закладу

Сутнасць дэпазітна-закладнай сістэмы ў тым, каб эканамічна матываваць спажыўца здаць выкарыстаную бутэльку або банку і вярнуць суму закладу, якую ён унёс пры куплі.

Зараз у Беларусі збіраюць каля 40% выпушчанай на рынак тары, піша tut.by. Плануецца, што з укараненнем дэпазітна-закладнай сістэмы гэты паказнік вырасце да 80-90%. Такія прагнозы можна зрабіць з замежнага досведу. З плюсаў уводу такой сістэмы – вялікі працэнт збору і перапрацоўкі тары знізіць нагрузку на экалогію і дапаможа стварыць новыя працоўныя месцы.

Праект указа, згодна з якім у нас павінна з’явіцца гэтая самая закладная сістэма звароту ўпакоўкі, знаходзіцца на грамадскім абмеркаванні.

Па праекце дакумента, у трохмесячны тэрмін Саўмін павінен вызначыць, як менавіта будзе праходзіць конкурс па выбары інвестара, які ўкладзецца ў стварэнне дэпазітнай сістэмы выкарыстання ўпакоўкі.

Паводле папярэдніх падлікаў, для ўкаранення новай сістэмы збору тары спатрэбіцца каля 100 мільёнаў еўра. Мяркуецца, што 60 мільёнаў пойдзе на куплю абсталявання. Астатняе – гэта абаротныя сродкі, якія патрэбныя для таго, каб сістэма працавала.

За гэты ж час Саўміну трэба скласці пералік прадуктаў і тыпаў спажывецкай ўпакоўкі, на якія будуць распаўсюджвацца патрабаванні ўказа. Таксама трэба вызначыць памеры закладу.

Пакуль што ў спіс тары, якая будзе ўдзельнічаць у закладнай сістэме, плануецца ўключыць ўпакоўку для сокаў, вады, піва, вінаў і іншых спіртных напояў, аб’ёмам ад 0,1 літра да 3. Гэта палімерныя пляшкі, банкі і бутэлькі, шкляныя слоікі і бутэлькі , банкі з бляхі, алюмінія і яго сплаваў.

Раней меркавалася, што заклад будзе 20 капеек, прычым на любую прыманую тару – што на металічную банку, што на шкляную бутэльку. На думку чыноўнікаў, гэтай сумы павінна хапіць, каб падштурхнуць чалавека прыйсці і здаць бутэльку або скрынку ад соку, а не проста выкінуць.

Некамерцыйную арганізацыю, якая будзе арганізоўваць і адміністраваць працу дэпазітнай сістэмы, плануецца стварыць праз паўтара года з моманту ўступлення дакумента ў сілу. Да гэтага часу трэба паспець узгадніць усе дакументы.

Сума дэпазіту не будзе ўваходзіць у кошт тавару, на цэнніку яе пакажуць асобна

Каб ўпакоўка ад якога-небудзь прадукта была ўключана ў закладная сістэму, яе пастаўшчык павінен будзе звярнуцца ў кіравальную арганізацыю і заключыць дамову на ўдзел. Зрабіць гэта трэба да таго, як першая партыя тавару будзе адгружана ў нашай краіне.

Затым трэба нанесці на ўпакоўку або этыкетку прадуктаў спецыяльны штрых-код, які будзе аўтаматычна счытвацца тараматамі ці адмысловымі прыладамі ў ручных пунктах прыёму тары, а таксама знак для пакупнікоў, каб было зразумела: упакоўка ўдзельнічае ў сістэме.

Дарэчы, закладны кошт упакоўкі не будзе ўключана ў кошт самога прадукту і на цэнніку яго будуць паказваць асобна. Таксама ў праекце дакумента прапісана, што сума дэпазіту – гэта ўмоўныя грошы, якія не звязаныя з коштам тавару, таму не могуць абкладацца падаткам, паколькі падлягаюць выплаце і далейшай кампенсацыi.

Савет міністраў таксама павінен прапісаць патрабаванні да арганізацыі прыёму тары і вызначыць, як будзе адбывацца гэты працэс. Пры гэтым будуць улічвацца асаблівасці розных аб’ектаў гандлю ў залежнасці ад наяўнасці гандлёвай плошчы і яе памеру, магчымасці выканання санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў, а таксама даступнасці сістэмы збору упакоўкі для людзей.

Некаторы час, пасля таго як сістэма запрацуе, пастаўшчыкі тавару, які будзе ўдзельнічаць у ёй, яшчэ змогуць прадаваць рэшткі прадукцыі без маркіроўкі штрых-кода і збірання закладу.

Калі ў бліжэйшы час дакумент будзе прыняты, то дэпазітна-закладная сістэма можа запрацаваць у нас ужо ў першым паўгоддзі 2021 года.

За бляшанкі і бутэлькі будуць вяртаць грошы. Праект указа вынеслі на грамадскае абмеркаванне

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: