Навіны

«Дагэтуль ніхто не папрасіў прабачэння». Жанчына, якую збілі на электракарце ў цэнтры Гродна, звярнулася да медыкаў і ў міліцыю

Гродзенка, якую на Савецкай збіў пракатны электракарт, тым жа вечарам, 12 жніўня, звярнулася да медыкаў. У яе канстатавалі страсенне мозгу, закрытую чэрапна-мазгавую траўму і шматлікія ўдары. Гараджане тым часам у інтэрнэце актыўна абмяркоўваюць інцыдэнт.

Канфлікт на Савецкай плошчы адбыўся 12 жніўня прыблізна 16:30. 7-гадовае дзіця за рулём электракарта па неасцярожнасці збіла жанчыну. Тая ўпала на плітку і атрымала пашкоджанні, але ад шпіталізацыі адмовілася. Толькі ўвечары яна вырашылася выклікаць хуткую.

«Людзі пішуць у каментарах, што я шмат грошай запатрабавала ад бацькі дзіцяці. Мне гэта непрыемна чытаць, — распавядае Марыя. -
Я не азалацілася і мой стан не палепшыўся. Ужо прайшлі суткі пасля здарэння, а да мяне ніхто так і не звярнуўся, не спытаў аб стане здароўя. Увечары я трапіла ў бальніцу хуткай дапамогі і пасля абследавання лекары распавялі, што ў мяне закрытая чэрапна-мазгавая траўма, страсенне галаўнога мозгу, пра шматлікія гематомы і сінякі і не кажу. Нават найменшага званка з выбачэннямі не паступала, пра якія грошы можа ісці гаворка».

У Марыі застаўся пашпарт мужчыны — бацькі дзіцяці, але трубку ён не падымае і на паведамленні не адказвае. Жанчына вырашыла сама звярнуцца ў міліцыю.

«Выйсця іншага ў мяне не было. Як ніяк, гэта чужы дакумент. Учора ў шокавым стане я нават і не ведаю навошта папрасіла ў мужчыны пашпарт. А калі сёння стала тэлефанаваць і пісаць яму, то на кантакт ён не выходзіць», — дадала Марыя.

Па канфлікце на Савецкай плошчы міліцыя праводзіць праверку. Гродзенцы тым часам абмяркоўваюць інцыдэнт на Савецкай плошчы. Многія дзеляцца падобнымі гісторыямі ў сацыяльных сетках.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024