Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя

11 жніўня 2019 года. Авечка, якую рыхтуюцца прынесці ў ахвяру, прывязаная каля іўеўскай мячэці. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

Курбан-байрам – кульмінацыя паломніцтва ў Мекку – будзе доўжыцца чатыры дні. На свята нельга працаваць, асабліва ў першы дзень.

Сёлета паслядоўнікі ісламу пачынаюць святкаваць адно з двух галоўнах мусульманскіх святаў – Курбан-байрам – 11 жніўня, піша belsat.eu. Для вернікаў яно азначае завяршэнне хаджу – святога паломніцтва ў саудаўскую Мекку. Назва свята – цюркская, па-арабску яно гучыць як «Ід аль-адха» («Свята ахвярапрынашэння»).

На Курбан-байрам мусульмане Іўя з самага ранку ідуць у мячэць. Свята ахвярапрынашэння лічыцца сямейным. Тыя, хто працуе ў іншых гарадах, абавязкова стараюцца прыехаць на малітву, каб потым з’есці сямейны абед.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Мусульмане Іўя чытаюць малітву. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Малітва пачынаецца досыць рана, а восьмай. У часе малітвы галава мужчын і жанчын абавязкова мусіць быць прыкрытай. Жанчыны апранаюць хустку, а мужчыны насоўваюць цюбецейку або шапку.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Масавая малітва ў мячэці Іўя з нагоды Свята ахвярапрынашэння. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

Для мужчын і жанчын існуюць розныя ўваходы ў два асобныя памяшканні.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Малітва ў іўеўскай мячэці. Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum
Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
11 жніўня 2019 года. Мусульмане Іўя святкуюць Курбан-байрам. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum
Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
11 жніўня 2019 года. Мусульмане Іўя рыхтуюцца забіць авечку з нагоды Свята ахвярапрынашэння (па-цюркску – Курбан-байрам). Фота – Наталля Фядосенка/ТАСС/Forum

Асаблівасць Курбан-байраму ў тым, што ў гэты дзень мусульмане па ўсім свеце ахвяруюць жывёлінаў: быка, казу, вярблюда, барана або авечку. І беларускія татары – не выключэнне. Кожная сям’я ў Іўі імкнецца хоць бы раз у жыцці зрабіць такую ахвяру.

Паводле Карану, традыцыя прынашэння ў ахвяру жывёлы бярэ свой пачатак з сюжэту пра прарока Ібрагіма, якому Алах загадаў прынесці ў ахвяру свайго першынца, Ісмаіла. Калі прарок намерыўся выканаць волю бога, той спыніў яго і загадаў прынесці ў ахвяру жывёліну.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Забойства авечкі з нагоды Свята ахвярапрынашэння. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Рэзаць павінен дасведчаны чалавек, каб па магчымасці палегчыць смерць жывёлы.

Лічыцца, што гэтая ахвяра прыносіцца за памерлага, каб у чалавека на тым свеце ўсяго хапала, каб ён быў там шчаслівы.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

Свята адзначаюць на дзясяты дзень месяца зуль-хіджа ісламскага месяцавага календара, які сёлета пачынаецца 11 жніўня.

Беларускія мусульмане пачалі святкаваць галоўнае свята ісламу. Фотарэпартаж з Іўя
Мусульмане Іўя падчас супольнае малітвы з нагоды свята. Фота – Васіль Фядосенка/Reuters/Forum

На другі дзень Курбан-байраму іўеўскія мусульмане зазвычай наведваюць мізар – татарскія могілкі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: