Афіцыйнае беспрацоўе скарацілася, але ў Гродзенскай вобласці высокае

На 1 жніўня ўзровень зарэгістраванага беспрацоўя склаў 0,3%, паведаміў Мінпрацы. У параўнанні са жніўнем мінулага года гэты паказнік знізіўся на 0,1 адсоткавы пункт (тады афіцыйнае беспрацоўе складала 0,4%).

Самым высокім узровень зарэгістраванага беспрацоўя выявіўся ў Гродзенскай, Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях – 0,4%, піша tut.by.

У Гомельскай вобласці ён склаў 0,3%, у Мінскай вобласці – 0,2%, а ў Мінску – 0,1%.

На 1 жніўня на ўліку ў якасці беспрацоўных стаялі 12 тысяч чалавек (на 4,6 тысячы менш, чым на 1 жніўня 2018 года). Пры гэтым наймальнікі заявілі аб наяўнасці 90,5 тысячы свабодных працоўных месцаў (на 13,5 тысячы больш, чым на 1 жніўня 2018 года). Такім чынам, каэфіцыент напружанасці склаў 0,1 беспрацоўнага на адну вакансію.

Усяго за студзень-ліпень гэтага года па садзеянне ў працаўладкаванні звярнулася 114,9 тысячы чалавек. Працаўладкавана было 85,8 тысячы чалавек, яшчэ 3 тысячы накіравалі на навучанне, 21,3 тысячы чалавек прынялі ўдзел у аплатных грамадскіх работах. Яшчэ 88 сем’яў беспрацоўных былі пераселены на новае месца жыхарства і працы.

Узровень фактычнага беспрацоўя, паводле дадзеных выбарачнага абследавання Белстата, складае 4,4%, гэта 222,5 тысячы чалавек. Акрамя таго, ужо восем месяцаў запар прадпрыемствы звальняюць больш чалавек, чым бяруць на працу.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: