На вуліцы Віленскай ў Гродне на месцы дзіцячага кафэ «Какоша» адкрыўся сямейны бар Lemon. Некалькі дзён установа працавала ў тэставым рэжыме, а ўвечары 7 жніўня прайшло афіцыйнае адкрыццё. Уладальнікі ўстановы паабяцалі ў гэты дзень раздаць 100 порцый фірмовага смажанага марозіва — але ажыятажу такі падарунак у гродзенцаў не выклікаў, піша tut.by.

Раней на месцы бара Lemon было выключна дзіцячае кафэ. Ад такога фармату ўладальнікі вырашылі адмовіцца, але некаторыя пазіцыі пакінулі.

Напрыклад, смажанае марозіва і ганконскія вафлі, якія былі фішкай папярэдняй установы, ёсць і цяпер. У меню дадалі піцы (9,50 рублёў), твістэр (5,50 рублёў), хот-догі (3−3,50 рублі), бульбу-фры (3,20 рублі) і наггетсы (4,30 рублі). Порцыя смажанага марозіва — 6 рублёў.

Таксама тут будуць прадаваць алкаголь.

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

Фото: Катерина Гордеева, TUT.BY

На адкрыццё бара прыйшло некалькі дзясяткаў маладых людзей — яны і пакаштавалі смажанае марозіва: гэта тайскі дэсерт, які гатуецца на ледзяной дошцы-фрызеры. На яе выкладваюцца розныя інгрэдыенты, а потым кухар, дачакаўшыся, калі яны дасягнуць пэўнай тэмпературы, пачынае хутка вымешваць малочную сумесь, як бы падсмажваючы яе. Потым масу разраўноўваюць і згортваюць ў маленькія рулецікі.

Кавярня працуе з 11.00 да 23.00.