З Днём пісьменства ў Слоніме ўсё не дзякуй богу: выяву талісмана ўзялі проста з інтэрнэта

Да Дня беларускага пісьменства ў Слоніме прыдумалі вясёлы талісман. Да стокавай выявы льва прыфаташопілі карону і пяро. І, што цікава, гэтага было дастаткова — мясцовыя ўлады зацвердзілі лагатып, піша nn.by.

«Не ведаю, ці былі канкурэнты. Я свой варыянт адправіла і яго прынялі. Ільва выбрала, бо ён жа на гербе Слоніма.

Праўда, спачатку сказалі перарабіць, бо нібыта надта мульцяшны. Я перарабіла, але першы варыянт, напэўна, спадабаўся больш, бо яго і пакінулі», — распавяла «Нашай Ніве» стваральніца лагатыпа Алена Лойка. Яна працуе справаводам у яслях-садку №14 Слоніма.

З Днём пісьменства ў Слоніме ўсё не дзякуй богу: выяву талісмана ўзялі проста з інтэрнэта
Герб Слоніма

Лойка прызнаецца: выяву льва яна знайшла ў інтэрнэце, пасля чаго прыфаташопіла да яго карону, пяро і пару надпісаў.

Інтэрнэт-карыстальнікі, якія не ацанілі крутасць лагатыпа, атрымалі эмацыйны адказ ад Наталлі Грасевіч. Чалавек з такім іменем працуе намеснікам начальніка аддзела ідэалогіі Слонімскага райвынкама.

«Разумнікі, чаму не ўдзельнічалі ў конкурсе на распрацоўку талісман, гэта раз! А вызначана было львяня як сувязь з гербам горада. І наогул, цуд — каментатары, а што вы зрабілі для горада да Дня пісьменства, акрамя вечнай незадаволенасці ў сетках. Калі шчыра, дасталі да ванітаў!» — напісала яна.

Тым часам леў ужо атрымаў імя Лявон. У яго перспектыўная будучыня.

«Да свята будуць пашыты роставыя лялькі Лявона, іх плануецца тры. Яны будуць запрашаць гасцей на падворкі, гуляць з дзецьмі, з імі можна будзе сфатаграфавацца… Адным словам, яны дакладна дададуць яркіх фарбаў Дню пісьменства, — прыводзіць словы намесніцы старшыні Слонімскага райвыканкама Тарэсы Юшкевіч суполка «Тыповы Слонім». — Да таго ж, выява талісмана свята ў Слоніме нароўні з агульным лагатыпам Дня беларускага пісьменства будзе вакарыстоўвацца на рэкламнай прадукцыі. З’явіцца ён і на сувенірах».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: