Прабег «Гродзенская начная дзесятка» пройдзе чацвёрты раз

10 жніўня ў «Каробчыцкім Алімпе» чацвёрты раз адбудзецца прабег «Гродзенская начная дзесятка».

На афіцыйным сайце www.grodnonightrun.by для ўдзелу ў спаборніцтвах на 7 жніўня зарэгістравалася 264 чалавекі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. У праграму спаборніцтваў уключаны дыстанцыі на 10 000, 6666, 3333 метраў для мужчын і жанчын ва ўзроставых катэгорыях да 39 гадоў і маладзейшыя, а гэтак жа ад 40 гадоў і старэйшыя. Самаму старэйшаму ўдзельніку — 55 гадоў, самай малодшай — 10.

Кожны ўдзельнік на фінішы атрымае медаль. Прабегшы «дзясятку», можна атрымаць сувенірную майку. Акрамя таго, правядуць конкурс на лепшы касцюм, які выйграе самы прыкметны ўдзельнік.

Традыцыйную размінку перад забегам правядзе Алена Боська, інструктар фітнес-клуба «Чэмпіён», прызёр чэмпіянатаў Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы і лёгкаатлетычным кросе, пераможца Алімпійскіх дзён моладзі Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы.

Пераможцаў у абсалютным першынстве сярод мужчын і жанчын чакаюць грашовыя прызы ад 100 да 30 рублёў. У узроставых катэгорыях — ад 50 да 30.

Праграма:

18:00−21:30 — рэгістрацыя на прабег

21:00 — старт дзіцячага забегу (рэгістрацыі не патрабуецца)

22:20 — агульная размінка ад інструктара фітнес-клуба «Чэмпіён» Алены Босько

22:30 — агульны старт для ўсіх дыстанцый

0:00−0:45 — узнагароджанне прызёраў і пераможцаў і латарэя сярод усіх удзельнікаў прабегу (па нагрудным нумарах)

0:45−01:00 — забаўляльнае шоу

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу «тэрарыстаў». Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024