У Гальшанах знайшлі ўпрыгажэнні Х стагоддзя

Падчас археалагічных раскопак каля аг. Гальшаны Ашмянскага раёна знайшлі ўпрыгажэнні X стагоддзя, паведаміў belta.by кіраўнік экспедыцыі, навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Павал Кенька.

«У гэтым годзе мы праводзілі раскопкі ў саміх Гальшанах і каля вёскі Шчапанавічы. Даследаваўшы магільнік X стагоддзя, мы знайшлі калектыўнае пахаванне чатырох мужчын і адной жанчыны. Пахаванне асабліва цікава сваім наборам рэчаў. Знойдзены скандынаўскія, славянскія, усходне-літоўскія, латгальскіх і волжска- булгарскія артэфакты. У прыватнасці, мы выявілі розныя ўпрыгажэнні X стагоддзя: бранзалеты, фігурныя накладкі, фібулы, жаночыя шыйныя грыўны «, — сказаў Павал Кенька.

Пахаванне у выяўленым каля Гальшан магільніку праводзілася паволе паганскага абраду. У той час загінулых воінаў спальвалі разам з іх маёмасцю (дзіды, сякеры, нажы, бранзалеты, фібулы, паясы). Нярэдка разам з мужчынамі хавалі іх жонак. Пасля таго, як полымя згасала, косткі разам з попелам і падсмаленымі рэчамі пераносілі на падрыхтаваную пляцоўку і насыпалі над імі курган.

Гэтае пахаванне адлюстроўвае развіццё этнакультурных сувязей насельніцтва беларускага Панямоння ў эпоху вікінгаў. У Гальшанах і Шчапановічах стаялі памежныя фарпосты, устаноўленыя на мяжы X-XI стагоддзяў падчас ваенных паходаў кіеўскіх князёў Уладзіміра і Яраслава на «літву».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024